Кіроўцу-кантрабандыста выкрылі праз лукашэнкаўскую сімволіку
16- 7.06.2023, 17:27
- 21,666
Памежнікам расеец заявіў, што яго грузавік пусты.
Кіроўца-кантрабандыст прыцягнуў увагу літоўцаў сімволікай РБ і РФ на аўто. Як піша літоўская Мытная крымінальная служба, здарэнне адбылося на мяжы Літвы і Беларусі. Грамадзянін Расеі заявіў, што яго грузавік пусты.
Літоўскія мытнікі звярнулі ўвагу не толькі на сцяжкі ў кабіне, але і на эмблему расейскіх дэсантнікаў. Яны старанна праверылі грузавік і знайшлі ў столі схованку з цыгарэтамі беларускай вытворчасці на 124 тысячы еўраў. Фургон затрымалі, праводзіцца расследаванне.