5 траўня 2024, Нядзеля, 20:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ наступаюць пад Бахмутам: расейскія войскі адкінутыя

1
УСУ наступаюць пад Бахмутам: расейскія войскі адкінутыя

Абарону РФ прарвалі на паўднёвым флангу, места бяруць у кола.

Украінскія вайскоўцы перайшлі ў наступ і штурмуюць пазіцыі расейцаў на поўдзень ад Бахмута. Цяпер там вядуцца цяжкія баі.

Пра гэта ў эфіры "Апостраф TV" расказаў маёр УСУ, выканаўца абавязкаў камандзіра 3-й штурмавой брыгады, экс-камандзір палка "Азоў" Максім Жорын.

«Цяпер пад Бахмутам, на паўднёвым флангу ад Бахмута, нашай брыгадай, 3-й штурмавой, мы аднавілі наступальныя дзеянні і рухаемся наперад ужо некалькі дзён. Сёння, праўда, вельмі цяжкія баі ў нас, і вялікую цану даводзіцца плаціць, але прасоўванне ідзе, ворага з яго пазіцый мы выбілі ды істотна прасунуліся наперад, тым самым вызваліўшы надзвычай важныя для далейшага руху дзялянкі ля Бахмута», - расказаў вайсковец.

Паводле ягоных слоў, каля Бярхоўкі таксама цяпер ідуць баі. За яе ідзе барацьба, але найбліжэйшым часам яна будзе цалкам пад кантролем УСУ.

«Калі гаварыць пра паводзіны ворага, то яго прымушаюць у першасным сэнсе гэтага слова стаяць да смерці і трымацца за тыя пазіцыі, на якіх ён знаходзіцца. Яны гэты загад у большасці сваёй выконваюць. Калі без жартаў, баі вельмі цяжкія, ворага даводзіцца выбіваць з кожнага акопа, з кожнага бліндажу», - сказаў Жорын.

Пазней стала вядома, што ў выніку бою 7 чэрвеня УСУ здалелі адкінуць расейцаў на паўднёвым флангу.

Аб гэтым паведаміў з месца падзей украінскі вайсковец, які піша пад мянушкай «Бахмуцкі Дэман», паведамляе dialog.ua.

«Палову дня працягваўся бой за адну пасадку. Выкурылі. Маем прасоўванне на поўдзень», - расказаў вайсковец.

Пра тое, што УСУ прасоўваюцца наперад на флангах вакол Бахмута, расказала і намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр у эфіры тэлемарафона.

Са слоў Маляр, «калі казаць цывільнай мовай», то надоечы Сілы абароны фактычна ўзялі Бахмут у паўатачэнне і занялі панавальныя вышыні, а цяпер павялічваюць іх колькасць і прасоўваюцца наперад. Расейскія акупанты падводзяць туды свае войскі і спрабуюць умацавацца на дзялянках, дзе наступаюць абаронцы Украіны.

«Там ідуць лютыя баі, вораг нясе вялізныя страты. УСУ пакрысе прасоўваюцца — найперш на Бахмуцкім кірунку і флангах вакол Бахмута ... УСУ спрабуюць прасоўвацца на некалькіх кірунках, трэба набрацца трывання [да афіцыйнай інфармацыі ад УСУ]», - расказала намесніца міністра і падкрэсліла, што «ўсё адбываецца паводле нашага плану».

Маляр таксама сказала, што Сілы абароны кантралююць паўднёва-заходнія ўскраіны Бахмута.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках