5 траўня 2024, Нядзеля, 21:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто падказаў расейцам, як заміноўваць Кахоўскую ГЭС?

3
Хто падказаў расейцам, як заміноўваць Кахоўскую ГЭС?

Грэбля была пабудаваная так, каб вытрымліваць магутны ўдар звонку.

Кахоўская ГЭС пабудаваная так, каб вытрымліваць звышмагутныя ўдары звонку, у тым ліку нават ядзерны ўдар. Яе маглі разбурыць толькі выбухі знутры.

Аб гэтым расказаў галоўны інжынер "Укргідрапраекта" Мікалай Калінін, паведамляе выданне Теxty.

«Кахоўская ГЭС была спраектаваная і пабудаваная так, каб вытрымаць ядзерны ўдар звонку. Таму ўсякія размовы, што яна магла неяк сама разбурыцца, не маюць пад сабой ніякіх падстаў. Гэта выключана», - кажа інжынер.

Паводле ягоных слоў, для разбурэння ГЭС трэба было ўчыніць адначасова некалькі вельмі магутных выбухаў.

«Калі пісьменна закласці выбухоўку, калі нехта падказаў, а мы ведаем, што там працавалі працоўныя расейскай энергетычнай структуры, то можна, нарэшце, атрымаць тое, што мы і атрымалі. Тое, што быў падарваны менавіта будынак ГЭС, можа сведчыць і пра тое, што расейцы хацелі разбурыць не толькі дамбу, але і ўсю ГЭС як энэргааб'ект у цэлым», - растлумачыў Калінін.

Чаму не было чуваць выбуху

Інжынер патлумачыў, што выбух не маглі пачуць, бо выбухоўка была закладзеная ў глыбіні будынка ГЭС - ва ўнутраных памяшканнях ніжэй за ўзровень вады.

«Мабыць, была замінаваная сама грэбля, акурат у тых пралётах, якія былі адчыненыя, і, магчыма, крыху далей. Плюс быў замінаваны сам будынак ГЭС, дзе ўсталяваныя гідраагрэгаты для генеравання электраэнэргіі. Звернем увагу - замінаваная знутры. Таму, як я казаў ужо вышэй, грэбля была спраектаваная і пабудаваная так, каб вытрымліваць звышмагутны ўдар звонку. Але не падрыў знутры», - адзначыў ён.

Нагадаем, што ўночы ў аўторак, 6 чэрвеня, расейскія акупанты ўзарвалі Кахоўскую ГЭС на Херсоншчыне.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках