5 траўня 2024, Нядзеля, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байцы УСУ правялі ўдалы штурм пад Бахмутам і захапілі палонных

Байцы УСУ правялі ўдалы штурм пад Бахмутам і захапілі палонных

Блізкі бой скончыўся ўзяццем пазіцый расейцаў.

На 8 чэрвеня ўкраінскія ваяры працягваюць змаганне з акупантамі на ўкраінскай зямлі і ліквідацыю асабовага складу расейскага войска. Так, УСУ правялі яшчэ адзін удалы штурм на Бахмуцкім кірунку.

Аб дэталях удалай аперацыі ўкраінскіх абаронцаў расказаў былы камандзір брыгады "Азоў" Андрэй Білецкі. Ваякі здалелі зліквідаваць вялікую колькасць жывой сілы ворага, таксама ўзятыя ў палон чатыры жаўнеры РФ.

Паспяховы штурм варожых пазіцый правялі ваяры 1-га механізаванага батальёна 3-й АШБр.

«Могілкі мёртвых» расейцаў і яшчэ чацвёра палонных - вынік паспяховага штурму 1-га механізаванага батальёна 3-й АШБр на Бахмуцкім кірунку», - расказаў Білецкі.

Блізкі бой здаўся даволі стомным для абаронцаў, у тым ліку праз складаны ландшафт. Аднак ён закончыўся захопам варожых пазіцый і прасоўваннем наперад.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках