Лукашэнка зняў з пасады кіраўніка «Белкаапсаюза»
8- 28.07.2023, 21:14
- 16,254
Алег Мацкевіч кіраваў ім з кастрычніка 2021 года.
Алег Мацкевіч 28 ліпеня быў вызвалены ад пасады старшыні праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў.
Адпаведны ўказ 28 ліпеня падпісаў Лукашэнка.
"Белкаапсаюзам" Мацкевіч кіраваў з кастрычніка 2021 года.
Раней Алег Мацкевіч займаў пасаду намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама. Да таго, як заняць гэтую пасаду, ён служыў у Камітэце дзяржаўнага кантролю.