19 траўня 2026, aўторак, 17:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Foreign Policy: УСУ нарэшце ломяць «зубы цмока» РФ

5
Foreign Policy: УСУ нарэшце ломяць «зубы цмока» РФ

Контрнаступ убіраецца ў сілу.

Украінскі контрнаступ нарэшце можа дамагчыся поспеху. На фронт падцягнуліся свежыя сілы, узброеныя заходняй тэхнікай, якія ломяць расейскія "зубы цмока".

Як паведамляе Foreign Policy, яшчэ ў чэрвені на фронт падцягнуліся асноўныя падраздзяленні, навучаныя на Захадзе, у тым ліку 47-я артылерыйская брыгада і 47-я механізаваная брыгада.

Але раз гэтыя войскі сутыкнуліся са шчыльнымі міннымі палямі, зубамі цмока і зонамі трапляння артылерыяй, Кіеў устрымаўся ад адпраўкі іншых буйных падраздзяленняў, навучаных Захадам, такіх як 10-ы аперацыйны корпус. Украінскія службоўцы, у тым ліку і прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, устурбаваныя скарачэннем заходніх паставак баявых прыпасаў.

Як адзначае выданне, у чацвер украінскія вайскоўцы пацвердзілі, што іхнія падраздзяленні пачалі прасоўвацца на паўднёвым кірунку, нягледзячы на магутныя абарончыя ўмацаванні акупантаў. Гэта сведчыць аб тым, што ўкраінцы залучылі рэзэрвы. Асноўным маршрутам атакі, здаецца, з'яўляецца больш глыбокае прасоўванне ў акупаваныя абшары Запарожскай вобласці, якая мяжуе з Азоўскім морам, спачатку ў бок местаў Арэхава і Рабоціна, наступны ўдар УСУ нанясуць у бок акупаваных Расеяй Мелітопаля і Бярдзянска.

Намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр паведаміла, што ўкраінскія сілы "спакваля прасоўваюцца" да Азоўскага мора. У той жа час Інстытут вывучэння вайны адзначыў, што ўкраінцы атрымалі поспех прынамсі ў адной з першапачатковых аперацый: прарвалі частку расейскай абароны на поўдзень ад места Арэхава. Расейскія вайсковыя блогеры пацвердзілі, што Украіна заняла селішча Старамаёрскае, магчыма, з мэтай падзяліць акупаваныя раёны Данецкай і Запарожскай абласцей.

Тым часам Украіна працягвае адбіваць расейскія атакі. Нягледзячы на ўдары па базах і складах баявых прыпасаў РФ, дзяржава-акупант усё яшчэ спрабуе атакаваць Украіну ракетамі. Надоечы Расея выпусціла гіпергукавыя ракеты "Кінжал" з мэтай пацэліць у аэрадром, дзе нібыта захоўваюць частку запасаў брытанскіх ракет вялікай далёкасці Storm Shadow.

Выданне адзначае, што наступ Украіны выклікаў рэдкі адказ Уладзіміра Пуціна. Расейскі прэзідэнт заявіў, што ягоныя войскі адбівалі ўкраінскія атакі на Запарожжа і прычынілі вялікія страты, не спасылаючыся на довады.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках