6 траўня 2024, панядзелак, 15:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі афіцэр: ЗША могуць адказаць на правакацыі Лукашэнкі сакрэтнай зброяй

33
Украінскі афіцэр: ЗША могуць адказаць на правакацыі Лукашэнкі сакрэтнай зброяй
ПЯТРО ЧЭРНІК

Рэакцыя можа быць цікавая.

Лукашэнка, які доўгі час пагражаў Польшчы «вагнераўцамі» і ядзернай зброяй, раптам прапанаваў «размаўляць». З чым можа быць звязаная яго заява?

З такім пытаннем сайт Charter97.org звярнуўся да ўкраінскага вайсковага аналітыка, палкоўніка запасу Узброеных сіл Украіны Пятра Чэрніка:

- Няма ніякага Лукашэнкі. Цяпер беларускі недадыктатар змагаецца за сваё фізічнае выжыванне. Пуцін трымае ля ягонага горла вострую фінку НКВД. Пытанне ў тым, ужыве ён яе ці не.

Падкрэслю, нічога Лукашэнка самастойна не вяшчае. Гэта кажа Пуцін, якому крытычна патрэбныя перамовы. Цяпер расейцы знаходзяцца ў стратэгічнай пастцы, яны разумеюць, што рухаюцца да калапсу, таму прамацваюць усе магчымыя спосабы.

Вайна - звышскладаная з'ява. Можна сказаць, шахматнае поле, на якім Пуцін таксама гуляе, выкарыстоўваючы і рот Лукашэнкі. Раптам нехта і адрэагуе. Чаму не.

Бо Еўропа таксама вельмі складаная з’ява, дзе шмат сваіх інтарэсаў. Ёсць такая праблема, як дакладна прарасейская Вугоршчына. Вось Пуцін і спрабуе нейкае месца намацаць. Гэта працэс.

Не кажучы ўжо пра тое (з усёй павагай да вас, да нашых братоў), што на гэты момант Беларусь - акупаваная тэрыторыя.

- Варшава даволі жорстка адказала Лукашэнку. На мяжы з Беларуссю з'явіцца вайсковая частка, а «Берасцейскую браму» будзе зачыняць HIMARS, Apache і Abrams. Наколькі гэта сур'ёзная сіла?

- Гэта цудоўна! Палякі разумеюць, што правакацыя магчымая, рыхтуюцца да яе. Скажу, недзе, магчыма, цынічна, але нам было б нават і выгадна, калі б яны пайшлі на гэтае вар'яцтва. Палякі і ЗША былі б змушаныя на гэта адрэагаваць.

Рэакцыя ж іх можа быць вельмі цікавай і нават несіметрычнай. У іх сапраўды ёсць яшчэ сур'ёзныя баявыя комплексы. Напрыклад, у космасе ёсць вельмі сакрэтны комплекс Х-37 вытворчасці Boeing. Ніхто не ведае, чым ён займаецца, а ён тамака ўжо блізу двух гадоў знаходзіцца. Увогуле, усялякае можа быць. Чым больш вагароў ціску на супраціўніка будзе, тым хутчэй маскоўскі рэжым абрынецца.

Падкрэслю, Лукашэнка - гэта цалкам марыянеткавая персона, якая кіруецца Пуціным. Гаворым «Лукашэнка», а маем на ўвазе - «Пуцін». Ад Пуціна ж можна чакаць усяго.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках