6 траўня 2024, панядзелак, 22:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі афіцэр: Са збораў цяпер будуць забіраць у выцвярэзнікі

24
Беларускі афіцэр: Са збораў цяпер будуць забіраць у выцвярэзнікі

Алкамарафон ад Хрэніна.

Новая пастанова ўрада мяняе дзейны парадак праходжання вайсковых і спецыяльных збораў. Пашыраны спіс тых, каго на іх будуць дасылаць. Таксама змены закрануць частату збораў і іх працягласць, а за сам працэс будзе адказваць і КДБ.

Сайт Charter97.org на ўмовах ананімнасці спытаў афіцэра запасу, што цяпер зменіцца для беларусаў:

- Проста страта часу. Не чуў, каб на гэтых зборах нехта займаўся слушнымі рэчамі. Наколькі я ведаю, гісторыя з інструктарамі з «Вагнера» сітуацыю не змяніла. Тыя ў нейкі момант махнулі рукой на нашых ваяк.

Усе гэтыя палявыя выезды, пра якія пішуць СМІ, заканчваюцца п'янкамі. Дарослыя мужыкі адрываюцца ад жонак, камандзірам няма ніякай справы да гэтых людзей, у выніку - «шашлычкі-каньячкі». Так, ідзе прапагандысцкае нашпігоўванне, асабліва афіцэрскага складу, але вось нейкіх практычных навыкаў там не набудзеш.

30 дзён - і так вялікі тэрмін. Цяпер жа будзе 60, плюс павялічваецца частата збораў. Афіцэрам банальна няма чым заняць тых, каго прызавуць на зборы. Стрэляць тры патроны, пабегаюць, вырыюць акоп, закапаюць яго, павісяць на турніках - на гэтым фантазія камандзіра заканчваецца.

Для людзей гэта таксама сур'ёзны галаўны боль. Ва ўсіх сем'і, працы, а іх будуць адрываць на гэтую «Зарніцу».

- Як будуць рэагаваць людзі?

- Усяляк ухіляцца. Уявіце сабе, многія атрымалі афіцэрскія званні пасля вайсковай кафедры ва ўніверсітэце, пайшлі на працу, сур'ёзныя пасады займаюць. Цяпер колькасць збораў для афіцэраў павялічваюць да пяці. Думаю, людзі будуць бегаць па «лякарнях», нешта прыдумляць, каб не займацца гэтым глупствам. Будуць гуляць у «хованкі» з вайсковымі камісарыятамі. Не выключаю, што пачнуцца хабары: спіртное, каробкі цукерак.

Думаю, што некаторых з тых, каго ўсё ж выцягнуць на гэтыя 60-дзённыя «шашлыкі», будуць пасля збораў забіраць у выцвярэзнікі. А ў некага не вытрымае печань. Такі алкамарафон ад Хрэніна атрымліваецца.

- За зборы цяпер будзе адказваць і КДБ. Нашто гэта спатрэбілася?

- Спроба вярнуць элемент дысцыпліны. Ваякі не любяць КДБшнікаў і наадварот. Будуць адзін на аднаго стукаць, кантраляваць. Але проста не ўяўляю, як гэта будзе рэалізавана. Усюды паставяць па наглядчыку?

Яшчэ, думаю, ёсць момант недаверу да новых інструктараў-«вагнераўцаў». Лукашэнка відавочна баіцца, што яны без нагляду. Вось таму і хочуць іх узяць пад такі каўпак.

Калі падсумаваць - чагосьці сур'ёзнага ў плане падрыхтоўкі і баяздольнасці з гэтай гісторыі не выйдзе. Будзе п'янства, бойкі, самаволка, карупцыя.

Аднак сам сігнал вельмі трывожны. Беларускае грамадства паступова мілітарызуюць, прымушаюць прывыкаць да думкі, што ў нейкі момант усіх могуць паставіць пад стрэльбу. Гэта прымушае задумацца.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках