6 траўня 2024, панядзелак, 19:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генерал-маёр СБУ: Вярхі расейскага войска нервуюцца

Генерал-маёр СБУ: Вярхі расейскага войска нервуюцца
ВІКТАР ЯГУН

Прыгожын спатрэбіўся.

За адзін дзень у Расеі памерлі два генералы. Адзін – экс-камандзір акупацыйных войскаў ва Украіне Генадзь Жыдко, другі – былы куратар пабудовы палаца Пуціна Генадзь Лапыроў. Адразу ж з'явіліся канспіралагічныя версіі, што смерць не выпадковая.

Наколькі такія версіі маюць права на жыццё? Пра гэта сайт Charter97.org пагутарыў з экс-намеснікам кіраўніка СБУ, генерал-маёрам у запасе Віктарам Ягуном.

– Я ўвогуле вельмі скептычна стаўлюся да любых канспіралагічных версій, што Пуцін хворы на рак і заўтра памрэ. Ён ужо 20 гадоў кіруе і паміраць не збіраецца. Сітуацыя ў іх сапраўды няпростая ў тым плане, што вельмі шмат людзей у нервовым стане. Вялікая адказнасць на іх, і яны разумеюць, што жыццё больш не будзе такім, якім яно было да 24-га лютага мінулага года. А якое будзе – незразумела, таму ў іх не вытрымліваюць нервы. Я сам з такога асяроддзя, дзе ў мужчынаў пасля 50 гадоў куча праблемаў. Таму я нават не дзіўлюся, што ў 57 гадоў генерал сышоў з жыцця, гэта можа быць. Таму я думаю, што тут усё ж былі натуральныя прычыны.

Ёсць нюансы не канкрэтна ў гэтым выпадку, а ў тым як, напрыклад, сыходзяць кіраўнікі галоўнай управы Генштаба (былое ГРУ, ваенная выведка). Там сапраўды цікава – не паспявае нехта прызначацца, праходзіць пэўны перыяд, і яны альбо паміраюць, альбо яшчэ нешта там адбываецца. Гэта сапраўды неяк не вельмі зразумела, а ўсё астатняе – маем тое, што маем.

– Калі іх смерць – і выпадковасць, яна накладваецца на чысткі ў расейскім генералітэце пасля мяцяжу Прыгожына. Да гэтага часу пад арыштам генерал Суравікін. Як падобныя падзеі ўплываюць на вярхі расейскага войска?

– Яны дакладна нервуюцца, гэта адназначна. Тое, што адбылося з камандзірам 58-й агульнавайсковай арміі Іванам Паповым, зразумела, што нічога добрага ў гэтым няма. Чалавек быццам бы спрабуе гаварыць праўду, памяняць нешта ў лепшы бок, а атрымліваецца, што ён яшчэ і вінаваты застаўся. Гэта значыць, сапраўды не вельмі прыемна, калі ты расцеш па нейкіх лесвіцах і раптам трапляеш у сітуацыю, калі цябе ніхто не слухае, ты нікому не патрэбен, і ўвогуле ты проста пешка ў гэтай усёй гульні. Таму складаецца вельмі нервовая сітуацыя, тым больш беручы да ўвагі, што за перыяд вайны ва Украіне (цяпер будзе ўжо практычна паўтара гады) сышло больш за дзесяць генералаў, я ўжо нават не лічу гэтых палкоўнікаў. Гэта таксама не вельмі ўсім прыемна – што гэта за вайна, калі генералы паміраюць? Я нешта не памятаю, каб у нас такое было, можа, адзінкавы які выпадак.

Чым адрозніваецца наша войска ад расейскага? У нас чалавек, які знаходзіцца на самым нізе, груба кажучы, можа сам прымаць пастановы і калі не спрачацца, то прынамсі даказваць сваю рацыю вышэйшаму камандаванню. Дакладна ніхто не будзе супярэчыць, калі гэта сапраўды пайшло на карысць. У Расеі так не праходзіць, там каманда ідзе па ўсіх узроўнях аж да самага нізу ледзь не з Масквы. І пакуль нейкі лейтэнант там дакладзе, пакуль якую-небудзь пастанову прымуць, праходзіць дзень, калі не болей. Калі чалавек праяўляе нейкую ініцыятыву, то ён адразу ж будзе ссечаны. Чыстка ў расейскім войску элементарная ў тым плане, што нарэшце вызваляцца месцы і палкоўнікі стануць генераламі. Вось і ўся іх чыстка.

– Расейскія генералы так і будуць маўчаць, пакуль іх арыштоўваюць, магчыма – забіваюць, ці вы бачыце магчымасць таго, што будзе нейкі бунт або як мінімум супрацьдзеянне?

– Ды не будзе ніякага супрацьдзеяння, гэта спецыяльна выведзеная форма жыцця, якая не ўмее пратэставаць. Навошта патрэбная была ўся гэтая гісторыя з Прыгожыным? Я не веру ў тое, што гэта быў пратэст, гэта штучна створаная сітуацыя для таго, каб можна было дакладна вылічыць генералаў, прыбраць незадаволеных, паставіць усё на свае месцы і далей кантраляваць сітуацыю. Выкарыстоўвалі Прыгожына, ён спатрэбіўся.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках