У 2020-м годзе беларусаў стаў паважаць увесь свет
3- Зміцер Бандарэнка
- 8.08.2023, 16:20
- 6,042
Нам трэба скончыць пачатае.
Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка распавёў Telegram-каналу «Баста!», што для яго значыць трэцяя гадавіна паўстання ў Беларусі:
- Тры гады беларускай рэвалюцыі - значная дата для мяне. Некалькі гадоў перад 2020-м годам мне было сорамна, што я - беларус.
Так, у нас шмат Герояў, годных людзей, але ў асноўнай масе людзі доўгі час дэманстравалі баязлівасць. У 2020-м годзе надышло світанне над нашай краінай. Мільёны беларусаў выйшлі на вуліцы сваіх гарадоў.
Так, нам не ўдалося тады перамагчы, бо быў разрыў паміж героямі, якія шмат гадоў змагаліся за свабоду і большасцю, якая была супраць рэжыму Лукашэнкі, але аддавала перавагу шаптацца на кухнях і адседжвацца ў цені.
У 2020 годзе беларусаў пачаў паважаць увесь свет. Кадры з вуліц беларускіх гарадоў паказваліся многія месяцы на ўсіх вядучых тэлевізійных каналах свету. Але ніхто за нас нашу справу не зробіць. Нам трэба скончыць пачатае. Трэба вызваліць нашых Герояў, якія пакутуюць у турмах. Выгнаць нахабную банду калгаснікаў і пачаць шлях да сапраўднага, годнага і свабоднага жыцця ў еўрапейскай краіне