«Сем ракет»: палкоўнік УСУ расказаў, як будуць «выкурваць» расейцаў з Крыма
4- 20.09.2023, 17:31
- 22,450
Войска РФ на паўвыспе можна толькі знішчыць.
Украіна метадычна знішчае расейскія сістэмы супрацьпаветранай абароны на тэрыторыі Крыма. Пасля ўдараў па сістэмах С-400 «Трыюмф», наколькі моцна аслабла СПА часова акупаванай паўвыспы?
На гэтае пытанне сайту Charter97.org адказаў ваенны экспэрт, палкоўнік запасу Узброеных сіл Украіны, лётчык-інструктар Раман Світан:
- Для вызвалення Крыму украінскім войскам трэба спачатку выканаць задачу па забеспячэнні перавагі ў паветры. Гэта вельмі важна. Без кантролю паветранай прасторы ў Крым заходзіць, мякка скажам, праблематычна.
Для гэтага спачатку трэба знішчыць зэнітна-ракетныя комплексы СПА супраціўніка. Пачынаюць заўсёды з самых магутных і дарагіх, такімі ў расейцаў з'яўляюцца сістэмы С-400 «Трыюмф» (кошт сістэмы складае $1,2 мільярда - заўв.). Таму ўдары зараз і ідуць па іх. У выніку знішчана як мінімум некалькі «Трыюмфаў». Вось гэтая задача выконваецца пад агульную мэту вызвалення Крыму.
Апроч саміх зенітна-ракетных комплексаў, украінскія войскі спрабуюць яшчэ знішчыць і ўсе сістэмы радыётэхнічнага кантролю і далёкага выяўлення РФ. Гэта значыць, ідуць удары па радыётэхнічных войсках РФ.
- Расейскі флот адводзіцца з акваторыі Чорнага мора. Сёння УСУ могуць знішчыць кожны карабель Чарнаморскага флоту РФ, калі яго яшчэ можна так назваць?
- Так, у акваторыі Крыма, калі можна так сказаць, у нас ёсць некаторыя балістычныя ракеты, якія могуць выканаць гэтую задачу, прынамсі - адзінкава. З далёкасцю дзесьці да 250 км, а крылатыя ракеты - да 300 км.
Расейцы выдатна ведаюць аб гэтых нашых магчымасцях і адводзяць флот з Крыма. Выводзяць альбо далей у Азоўскае мора, альбо ў бок Новарасійска.
- Пры якіх умовах расейцы зробяць «жэст добрай волі» і сыдуць з паўвыспы?
- Ні пры якіх. Гэта не магчыма. Расея з паўвыспы сыходзіць не будзе. Войска РФ на паўвыспе можна толькі знішчыць. Украіна не чакае ніякіх «жэстаўдзеяння.
- Якія гэта сродкі? Што ёсць у арсенале Украіны для «выкурвання» расейцаў з Крыма?
- Па-першае, блізу два дзясяткі мадыфікацый беспілотнікаў. Па-другое, у нас цяпер ёсць дастатковая колькасць крылатых ракет: ангельскія Storm Shadow, французскія SCALP і ўкраінскія «Нептуны. Вось ужо тры ракеты, якімі можна працаваць.
Плюс пасля дасягнення перавагі ў паветры (як толькі мы варожае СПА крыху прыб'ём), можна будзе выкарыстоўваць ракеты "Гарпун" і HARM. Гэта ўжо бліжэй да Крыма. Як мінімум пяць ракет у нас ёсць.
Ёсць яшчэ і балістычныя ракеты нашай вытворчасці - «Громы». Ёсць і ракета зенітна-ракетнага комплексу С-200, якая можа працаваць і ў рэжыме балістычнай ракеты па наземных цэлях. Увогуле, можна казаць дзесьці пра сем мадыфікацый ракет, якія могуць працаваць па Крыме.