6 траўня 2024, панядзелак, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнік УСУ: Расейскі флот як з'ява перастаў існаваць

4
Палкоўнік УСУ: Расейскі флот як з'ява перастаў існаваць
ПЁТР ЧЭРНІК

Засталася толькі флатылія.

Уначы 13 верасня ў часова акупаваным Севастопалі адбыліся магутныя выбухі ў раёне Інкермана, дзе базуюцца караблі і падлодкі Чарнаморскага флоту РФ. Ёсць траплянні па суднарамонтным заводзе акупантаў, дзе знішчаныя мінімум два караблі: вялікі дэсантны карабель і падводная лодка.

Што можна сказаць пра расейскі флот пасля гэтага нападу? З такім пытаннем сайт Charter97.org звярнуўся да ўкраінскага ваеннага аналітыка, палкоўніка запасу Узброеных сіл Украіны Пятра Чэрніка:

- Ужо няма такой з'явы як флот, ёсць флатылія. Каштоўнасць вельмі моцна ўпала пасля таго, як мы патапілі іх флагманскі крэйсер "Масква".

Што тычыцца гэтых двух плывучых сродкаў у Севастопалі - гэта каласальны крок украінцаў наперад. Мы здабылі сапраўдную мілітарную суб'ектнасць у акваторыі Чорнага мора. Ужо ўпэўнена можна сцвярджаць, што расейцы не ў стане абараніць сваю флатылію. Больш за тое, хачу падкрэсліць, што шчыльнасць супрацьпаветранай абароны над Крымам большая, чым над Масквой, а гэта азначае, што іх сістэмы СПА не здольныя змагацца з сучаснымі крылатымі ракетамі.

- Як вы ацэньваеце поспех атакі ў Севастопалі гэтай ноччу?

- Яе вынік, па-першае, мінус адна падводная электрычная лодка класа «Варшавянка». Гэта вельмі сур'ёзная машына, якая наносіць удары крылатымі ракетамі Калібр 3М14К з падводнага становішча. У моры іх высачыць немагчыма. Атрымліваецца, што адна такая машына ляснулася .

Па-другое, мінус вялікі дэсантны карабель праекта 775, які быў пабудаваны яшчэ ў 1983 годзе на суднабудаўнічым заводзе ў Гданьску. Замяніць яго таксама няма чым не могуць і не змогуць. Дактрына Мантро 1936 года зараз дзейнічае. Туркі не прапускаюць нічога. Агнявы патэнцыял Расеі падае.

Па-трэцяе, сапраўдны поспех не ў гэтым, а ў тым, што нанеслі шкоду самому суднарамонтнаму заводу імя С. Арджанікідзэ.

Разбяром тую ж самую падводную лодку. Яна прайшла рамонт дастаткова нядаўна, у 2021-ым годзе. Гэта азначае, што яна пачала працаваць у баявым рэжыме, вузлы і механізмы пачалі моцна зношвацца, яе надзейнасць істотна ўпала. Лодку зноў паставілі на рамонт.

З гэтага робіцца выснова, што лодкі гэтага класа моцна зношаныя, ім патрэбна сталая падтрымка. Атрымліваецца, што мінус нават адзін завод - патэнцыйна зніжае якасць працы ўсёй тэхнікі.

Яны ўжо будуць думаць, маўляў, ракетныя запускі робяцца, вузлы і механізмы зношваюцца, а дзе рамантаваць? Гэта вельмі сур'ёзны ўдар па іх флатыліі і ваенна-прамысловым комплексе на Крымскай паўвыспе.

Наступная важная выснова: калі гэта адбылося адзін раз, яны не далі рады пераважнай частцы ракет, то гэта ў абавязковым парадку здарыцца і другім разам. Рана ці позна Чарнаморская флатылія РФ перастане існаваць.

- Калі мы абмяркоўвалі ўдары па Крымскім мосце, вы казалі, што дронамі яго не знішчыш. А камбінаваны напад з выкарыстаннем авіяцыі можа знішчыць гэты аб'ект?

- Мая персанальная пазіцыя - Крымскі мост будзе знішчаны крылатымі ракетамі.

- Чаму?

— Расейцы патапілі велізарную колькасць барж, панаставілі цыстэрнаў, навалілі на іх конусы, каб падводныя і надводныя плывучыя сродкі не маглі рухацца. Зразумела, што для таго, каб мост па-сапраўднаму перастаў быць працоўным, трэба знішчыць хаця б некалькі сотняў метраў, а не адну секцыю.

Надводнымі сродкамі гэта практычна немагчыма зрабіць. Нейкія пашкоджанні могуць быць нанесеныя, але мае значэнне масавасць. Трэба, каб некалькі сотняў метраў Крымскага моста былі пад вадой, а яны не маглі яго аднаўляць. Гэта магчыма толькі з дапамогай ракет.

Вось мы маем першую канкрэтную спробу - па Севастопалі ракеты даляцелі. Значыць, што іх сістэма СПА не такая ўжо добрая.

Амерыканская авіяцыя для Украіны на апдыходзе. F-16 можа браць на борт дальнабойную ракету AGM-158, якая наносіць удары на адлегласці 980 км. З цэнтру Украіны можна іх запускаць. Гэта насамрэч каласальны крок наперад, але яшчэ не надлом. Не ўздымаем планку чаканняў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках