14 чэрвеня 2024, Пятніца, 19:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NASA ўпершыню даставіла на Зямлю ўзоры астэроіда

5
NASA ўпершыню даставіла на Зямлю ўзоры астэроіда

Місія прадаўжалася сем гадоў.

Першыя ў гісторыі NASA ўзоры астэроіда з далёкага космасу былі вернутыя на Зямлю, зонд OSIRIS-REx прызямліўся на тэрыторыі штата Юта, паведамляе Space.com.

Каманды NASA і ВПС ЗША 24 верасня на выпрабавальным палігоне войска ЗША Дагвей у засушлівай пустыні штата Юта паспяхова атрымалі касмічную капсулу з узорамі астэроіда Бэну, узятыя касмічным караблём OSIRIS-REx у 2020 годзе. Гэта ўпершыню, калі касмічны апарат здолеў узяць узоры астэроіда і даставіць іх на Зямлю.

Шлях да астэроіда заняў 6,2 мільярда кіламетраў. Пры вяртанні зонд OSIRIS-REx выпусціў капсулу для вяртання ўзораў, знаходзячыся прыкладна на вышыні 101000 км над Зямлёй. Капсула змяшчае блізу 250 грамаў камянёў і іншага матэрыялу з астэроіда Бэну. Парода павінна дапамагчы адказаць на некаторыя з найбольш вострых пытанняў навукоўцаў пра паходжанне жыцця на Зямлі і першыя дні сонечнай сістэмы.

«Тачдаўн для навукі!» – сказаў Джым Гарвін, галоўны навуковы супрацоўнік Цэнтра касмічных палётаў NASA Goddard з месца пасадкі падчас прамога эфіру.

На зямлі капсула і тэрыторыя вакол яе былі даследаваныя, каб пераканацца, што чальцам каманды OSIRIS-REx і персаналу будзе бяспечна наблізіцца і агледзець капсулу. Папярэдняе абследаванне эвакуацыйнымі групамі паказала, што капсула не атрымала ніякіх пашкоджанняў пры пасадцы. Далей капсулу гелікаптэрам даставілі ў спецыяльную прастору, дзе яе адкрыюць не раней за 26 верасня. Потым ёмістасць з пародай падрыхтуюць да транспартавання і даставяць у Касмічны цэнтр Джонсана ў Х'юстане, штат Тэхас. Там яе вывучаць у новаствораным падраздзяленні агенцтва для вывучэння астраматэрыялаў і даследчай навукі (ARES).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках