29 лютага 2024, Чацвер, 9:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы застануцца без гародніны і садавіны

14
Беларусы застануцца без гародніны і садавіны

Нас чакае і рост іх коштаў.

У Беларусі могуць зноў узнікнуць праблемы з некаторай гароднінай і садавіной. Адна з прычын - неўраджай. Другая - забарона на пастаўкі польскіх яблыкаў. «Зеркало» расказала падрабязней аб гэтай праблеме.

У Віцебскім раёне напярэдадні, 25 верасня, арганізавалі рэспубліканскую нараду наконт стабілізацыйных фондаў. У іх закладваюць айчынную гародніну і садавіну, каб у міжсезонны перыяд забяспечыць імі насельніцтва. На нарадзе прысутнічаў у тым ліку кіраўнік Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў, вытворцы гародніны і прадстаўнікі гандлёвых сетак.

На гэтай сустрэчы ўзнялі пытанне неўраджаю некаторай гародніны і садавіны, што адбіваецца на запоўненасці стабілізацыйных фондаў.

- Віцебская вобласць нарыхтоўвае гэтую прадукцыю пад поўную патрэбнасць рэгіянальных гандлёвых сетак. На сёння падпісаныя 96% дамоваў з вытворцамі. Ёсць праблемы з цыбуляй і яблыкамі, - паведаміла намесніца старшыні Віцебскага аблвыканкама Анжэліка Нікіціна. – Праз варункі надвор'я сёлета недабралі буракоў, капусты і морквы. Але яшчэ ёсць час выправіць становішча. Тое, чаго недастаткова, будзе нарыхтоўваць спажыўкааперацыя ў насельніцтва, фермераў. Ужо ёсць адпрацаваная схема забеспячэння закрытых навучальных і ўстаноў аховы здароўя.

Сітуацыю з яблыкамі можа ўскладняць таксама тое, што Менск увёў забарону да канца года на ўвоз у нашу краіну польскіх яблыкаў, якія раней былі шырока прадстаўленыя ў крамах. Гэта адбілася на коштах гэтых фруктаў, яны прыкметна выраслі.

У Беларусі раз-пораз узнікаюць праблемы з айчыннай гароднінай і садавіной. Як правіла, гэта суправаджаецца ростам іх коштаў. Напрыклад, у жніўні гэтага года сярод лідараў у росце коштаў тавараў выявіліся ў тым ліку агуркі, яблыкі і часнок.

Раней афіцыйныя прафсаюзы ўзнімалі праблему са стабілізацыйнымі фондамі, у тым ліку істотнага росту коштаў гародніны, якую вырошчваюць у Беларусі. Напрыклад, гаварылі аб тым, што ў міжсезонне ў некаторых крамах беларуская гародніна і садавіна і зусім можа адсутнічаць. «Развязаць гэтую праблему маглі б стабілізацыйныя фонды, пытанне фармавання якіх прафсаюзы ўжо шмат разоў паднімалі на розных узроўнях. Цяпер стабфонды могуць забяспечыць толькі нязначную долю патрэбнасці краіны ў гародніне, нягледзячы на добры ўраджай», - заяўлялі прафсаюзы.

Тым часам на дзяржаўнай ТВ запэўніваюць, што здолеюць пазбегнуць дэфіцыту свежай садавіны і гародніны ў міжсезонны перыяд.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках