15 чэрвеня 2024, Субота, 15:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін канстатаваў крах спробаў спыніць рост коштаў бензіну

8
Пуцін канстатаваў крах спробаў спыніць рост коштаў бензіну

Ён прадаўжае імкліва даражэць.

Бензін на заправачных станцыях Расеі прадаўжае імкліва даражэць, нягледзячы на ўжытыя захады для ўхілення дэфіцыту паліва, заявіў у сераду прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.

Хоць у опце і на біржы кошт бензіну знізіўся амаль на 20% пасля таго, як урад увёў поўную забарону на яго экспарт, на сітуацыю ўраздроб гэта паўплывала мала.

«За ўчорашні дзень ураздроб літр бензіну АІ-92 – 51,6 рубля, да 21-га (верасня быў) 49,7 (рубля). Кошт расце ўраздроб. Захады ўжытыя, а кошты растуць», – сказаў Пуцін, звяртаючыся да міністраў.

У некаторых суб'ектах РФ, прадоўжыў ён, людзі змушаныя ездзіць у суседнія рэгіёны, каб набываць дызельнае паліва, таму што ў іх кошты не змяншаюцца, а дзе-нідзе нават прадаўжаюць расці. «Што там адбываецца ў гэтых у іншых звёнах (гандлю) – гэта спажыўца мала цікавіць. Спажыўцу ж вынік патрэбны», – сказаў Пуцін.

Віцэ-прэм'ер РФ Аляксандр Новак, які курыруе энэргетыку, у мінулым кіраўнік Мінэнэрга, паведаміў прэзідэнту пра новыя захады, якія рыхтуе кабмін, каб патушыць пажар на паліўным рынку. Улады маюць намер кантраляваць нацэнкі на паліва на АЗС, а таксама дырэктыўна вызначаць нафтавым кампаніям аб'ёмы паставак дызелю для правядзення восеньскіх палявых працаў. Забарона на экспарт нафтапрадуктаў пакуль прадоўжыць дзейнічаць, аднак у будучыні можа быць больш мяккай: вывозіць бензін і дызель за мяжу змогуць толькі вытворцы, а трэйдары – набытыя аб'ёмы на ўнутраным рынку – страцяць такое права.

Нарэшце, урад прапануе зноў павялічыць субсідыі нафтавым кампаніям з бюджэту ў рамках дэмпфернага механізму, паніжаных з 1 верасня. «Гэта дасць магчымасць нам кампенсаваць розніцу паміж экспартнай альтэрнатывай і біржавымі коштамі на ўнутраным рынку і павысіць эфектыўнасць паставак на ўнутраны рынак, насыціць аб'ёмы ўнутранага рынку неабходнымі нафтапрадуктамі», – сказаў Новак.

Пуцін гэтую пастанову ўхваліў. Нафтавыя кампаніі – гэта «куры, якія нясуць залатыя яйкі», сказаў ён, дадаўшы, што да іх трэба ставіцца «беражліва».

Паводле звестак Расстата, на 25 верасня ўраздроб бензін АІ-95 у сярэднім па Расеі каштаваў 65 рублёў за літр – на 7 рублёў больш, чым у пачатку лета. Сярэдні кошт дызельнага паліва дасягнуў 55,9 рубля за літр, што на 4,5 рубля вышэй, чым у пачатку чэрвеня.

Забарона на паліўны экспарт была ўведзеная ўрадам 21 верасня пасля таго, як аптовыя кошты бензіну ўзляцелі на 70% з пачатку года, дызель падаражэў на 40% за лета, а ў паўднёвых рэгіёнах узнік дэфіцыт саляркі на піку ўборачнай кампаніі.

Апытаныя Reuters удзельнікі рынку мяркуюць, што захады, абвешчаныя як бестэрміновыя, будуць дзейнічаць 2–8 тыдняў, а калі забарона прадоўжыцца даўжэй, у НПЗ не будзе іншага выйсця, акрамя як скарачаць вытворчасць. «Доўгая забарона на экспарт дызпаліва прывядзе да дэфіцыту аўтабензінаў і новага росту коштаў», – сказала адна з крыніцаў агенцтва.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках