7 траўня 2024, aўторак, 4:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўднёвы выступ: УСУ стварылі варункі для аперацыйнага атачэння груповак РФ

1
Паўднёвы выступ: УСУ стварылі варункі для аперацыйнага атачэння груповак РФ
Алексей Мельник
Фото: Главред

Вайсковы эксперт расказаў аб сітуацыі на Запарожскім фронце.

Начальнік аперацыйна-стратэгічнай групоўкі ўкраінскіх войскаў «Таўрыя» генерал Аляксандр Тарнаўскі заявіў, што расейцы выдаткавалі 60% сваіх рэсурсаў на будаўніцтва першай лініі абароны на Поўдні, і толькі па 20% на другую і трэцюю. Узброеныя сілы Украіны ўжо прарвалі першую лінію расейскай абароны на Запарожскім фронце.

Як будуць развівацца падзеі на другой і трэцяй лініі? Аб гэтым сайт Charter97.org пагаварыў з судырэктарам праграм замежнай палітыкі і міжнароднай бяспекі Цэнтра Разумкова, першым памочнікам міністра абароны Украіны (2005-2008), вайсковым экспертам Аляксеем Мельнікам:

- З маёй стараны было б вельмі неасцярожна прагназаваць, як будуць развівацца падзеі на наступным этапе наступу. Бо, як і заўсёды, тут вельмі шмат невядомых.

Ёсць ацэнкі, якія сведчаць аб тым, што наступныя лініі абароны расейцаў будуць менш насычанымі мінамі. Тым не менш яны могуць быць больш сур'ёзна ўмацаваныя так званымі працяглымі "сотамі" - забетанаванымі пунктамі. Таксама ёсць інфармацыя аб вельмі складанай лініі акопаў з падземнымі пераходамі, хованкамі.

Ключавое пытанне цяпер — наяўнасць рэзэрваў у РФ. Найперш — людскіх рэзэрваў. Бо сама сабой лінія акопаў нават для пацырнай тэхнікі не нясе пагрозы, калі там не будуць сядзець з пэўнай шчыльнасцю расейскія гранатамётнікі.

Паведамляецца і аб тым, што РФ перакідвае элітныя падраздзяленні сваіх дэсантнікаў з іншых кірункаў. Гэта ўскосна сведчыць аб тым, што свежых сіл РФ не мае. Адзін сэктар фронту ўзмацняюць на кошт аслаблення іншага. Падкрэслю, што ўсё гэта меркаванні.

Скажу так, ёсць як падставы для аптымістычных чаканняў, так ёсць і больш істотныя падставы для таго, каб выяўляць асцярожнасць у прагназаванні.

- Украінская войска павялічыла пралом у галоўным абарончым эшалоне ворага на Поўдні. Пяхота УСУ прарвала расейскую абарону з "зубамі цмока" на захад ад Вярбовога. Якія паселтшчы важныя для далейшага прасоўвання УСУ на паўднёвым фронце?

- Калі глядзець на карту, то, відавочна, што ўмоўна ёсць прарыў першай лініі. Я кажу "ўмоўна" таму, што, ізноў-такі, ацэнкі разыходзяцца. То бок, гэта не лінія, якая праведзеная на карце. Бо на карце нельга зразумець, які там рэльеф, якія натуральныя перашкоды і самае галоўнае тое, пра што я казаў — наколькі ўсе гэтыя лініі абароны абароненыя жывой сілай і ўзбраеннем расейцаў.

Цяпер можна даваць ацэнкі, грунтуючыся на выяве, якая ёсць на вялікай карце. Цяпер гэты прарыў трэба істотна ўмацаваць на флангах. Далей ужо паводле класікі вайны: у выпадку павелічэння зоны прарыву і адціскання супраціўніка на флангах, далей ствараюцца варункі для таго, каб браць у аперацыйнае атачэнне ўжо тыя расейскія групоўкі, якія апынуліся, фактычна, на выступе.

Гэта не проста, скажам, графічная выява, а яшчэ і чыннік таго, што зайшоўшы ў глыбіню расейскай абароны, Украіна атрымлівае адначасова магчымасці агнявога кантролю лагістычных ланцужкоў забеспячэння тых войскаў, якія засталіся на пярэднім ускраі.

Пры гэтым таксама хачу заўважыць, што ўжо занадта відавочна ўсё гэта адбываецца. Зазвычай супраціўнік спрабуе ўвесці ў зману. Тут ужо хто каго перагуляе. Таму незразумела, ці сапраўды будзе развівацца наступ менавіта на гэтым сэктары, які цяпер выразна акрэсліўся.

Што да паселішчаў, то ёсць аперацыйная задача. Гэта як мінімум Токмак, Мелітопаль і Марыюпаль. Агульны кірунак — Крым і Азоўскае ўзбярэжжа. У які бок далей будзе развівацца наступ, цяжка сказаць. Ёсць тое, што напрошваецца як відавочнае. Але тое, што відавочнае для нас, відавочна і для ворага. Таму трэба чакаць, што менавіта там яны будуць рыхтаваць жорсткае супраціўленне.

- На думку пэўных аналітыкаў, УСУ могуць выйсці на Токмак і заняцца вызваленнем Мелітопаля. Якую стратэгічную перавагу дасць украінскаму войску вызваленне гэтых местаў?

- Калі гаварыць пра Токмак — то гэта транспартны вузел. У кожным выпадку, чым бліжэй украінская артылерыя падыходзіць да Азоўскага ўзбярэжжа, Крымскага паўвострава, тым пад большай пагрозай знаходзяцца расейскія лініі забеспячэння войскаў.

Досвед мінулага года, паспяховыя аперацыі на правым беразе Дняпра Херсонскай вобласці вельмі дакладна прадэманстравалі залежнасць здольнасці расейцаў трымаць абарону ад надзейнасці бесперапынных лагістычных паставак.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках