Магіляўчаніну прысудзілі два гады калоніі за «лайк» магільнай пліты Лукашэнкі
19- 8.09.2023, 21:26
- 17,412
На свабодзе палітвязня чакае маленькая дачка.
У судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва 24 жніўня да двух гадоў калоніі за «абразу Лукашэнкі» асудзілі 33-гадовага мясцовага жыхара, працоўнага прадпрыемства «Протас» Яўгена Шышкова.
Як стала вядома праваабаронцам, нагодай для крымінальнай справы стала рэакцыя «клас» на публікацыю ў «Аднакласніках» у пабліку «STOP LUKA» у красавіку 2022 года, дзе была размешчаная ілюстрацыя магільнай пліты Лукашэнкі.
Вядома, што Яўгена затрымалі сёлета ў ліпені. Яго абвінавацілі ў «публічнай абразе Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса). Суддзя Вольга Зарычнюк прызначыла магіляўчаніну два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
На волі магіляўчаніна чакаюць жонка і маленькая дачка.
Падтрымайце зняволенага: турма № 4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Яўген Барысавіч Шышкоў.