12 траўня 2026, aўторак, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін заявіў аб жаданні стукнуць па плошчах у Кіеве

19
Пуцін заявіў аб жаданні стукнуць па плошчах у Кіеве

Кіраўнік Крамля нервова адрэагаваў на ўдар па Белгарадзе.

Пуцін назваў удар па Белгарадзе тэрактам.

«Таму што пад прыкрыццём дзвюх ракет «Альха», па-мойму, што яны зрабілі - яны ўдарылі з сістэм залпавага агню. <…> Гэта зброя, якая б'е па плошчах, і гэтай зброяй яны ўдарылі проста па цэнтры горада, дзе людзі гуляюць перад Новым годам», - сказаў Пуцін на сустрэчы з вайскоўцамі ў шпіталі ім. Вішнеўскага.

На яго думку, расейцаў такімі ўдарамі хочуць «запалохаць і спарадзіць няўпэўненасць унутры краіны». «Мы, вядома, можам ударыць па плошчах і ў Кіеве, і ў кожным іншым горадзе, я разумею, у мяне ўсё кіпіць, але што, нам трэба ўдарыць па мірных? Не, мы б'ём па вайсковых аб'ектах, так і будзем рабіць», - адзначыў прэзідэнт РФ і паабяцаў нарошчваць колькасць удараў па Украіне.

У той жа час Пуцін запэўніў, што Расея не збіраецца ваяваць бясконца, аднак і здаваць свае пазіцыі не мае намеру. Масква хоча скончыць канфлікт «як мага хутчэй», але «толькі на нашых умовах».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках