14 траўня 2026, Чацвер, 3:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ ліквідавалі топ-пілота РФ, які здзейсніў больш за 500 баявых вылетаў

32
УСУ ліквідавалі топ-пілота РФ, які здзейсніў больш за 500 баявых вылетаў

Дасведчаны расейскі штурман «сустрэў» Patriot падчас палёту.

У снежні мінулага года на Херсоншчыне ў адным са збітых самалётаў Су-34 РФ загінуў дасведчаны штурман авіяцыі Вячаслаў Кісялёў. Аб гэтым піша OSINT-даследчык Necromancer у Х (Твітэры).

Так, у адным з трох збітых у Херсонскай вобласці варожых знішчальнікаў-бамбавікоў знаходзіўся 36-гадовы Вячаслаў Кісялёў. Ён быў вельмі дасведчаным штурманам УС РФ і меў за плячыма больш за 500 баявых вылетаў. Значная частка з іх, гэта - бамбаванні сірыйскіх гарадоў.

«Выпускнік Чэлябінскай вышэйшай вайсковай авіяцыйнай вучэльні штурманаў, штурман Су-34 559бап Кісялёў Вячаслаў Аляксандравіч 1987 г.н. здзейсніў 500+ баявых вылетаў, у сакавіку 2022 года сеў у падпаленым самалёце, але 22 снежня 2023 года над Херсоншчынай сустрэў «Патрыёт» і ўсё», - праінфармаваў Necromancer.

Акупант быў кавалерам двух «Ордэнаў мужнасці», медалёў «За адвагу», «Несцерава» і за «Воінскую доблесць».

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках