13 траўня 2026, Серада, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктара ТРК «Гродна» затрымалі п'яным за рулём

9
Дырэктара ТРК «Гродна» затрымалі п'яным за рулём
МІКАЛАЙ МЕЛЬЯЧЭНКА

Прапагандыста звольнілі.

Звесткі пра дырэктара «Тэлерадыёкампаніі “Гродна”» Мікалая Мельячэнку ў студзені 2024 года зніклі з сайта арганізацыі. Высветлілася, што мужчына больш не працуе ва ўстанове. Паводле інфармацыі выдання Hrodna.life, гэтаму папярэднічала затрыманне мужчыны за нецвярозае кіраванне.

Новы дырэктар пакуль на сайце не пазначаны. Выконвае абавязкі галоўны інжынер Уладзімір Жудро. Прычыны звальнення ці сыходу журналістам Hrodna.life праз тэлефон не патлумачылі, абмежаваліся «вось так здарылася». На пытанне, што з дырэктарам, на старонцы Instagram тэлерадыёкампаніі блакуюць карыстальнікаў.

Паводле інфармацыі Hrodna.life, Мікалай Мельячэнка быў затрыманы за п'янае кіраванне падчас навагодніх святаў. У афіцыйных крыніцах на стан 24 студзеня пра гэта нічога не паведамлялася.

Мікалаю Мельячэнку 49 гадоў. Ён узначальваў тэлерадыёкампанію «Гродна» з 2008 года. Да гэтага быў загадчыкам карпункта АТН Першага канала.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках