3 верасня 2026, Чацвер, 22:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Паўднёвай Карэі пад уплывам TikTok сталі масава есці смажаныя зубачысткі

7
Жыхары Паўднёвай Карэі пад уплывам TikTok сталі масава есці смажаныя зубачысткі

Улады папрасілі іх гэтага не рабіць.

Улады Паўднёвай Карэі распаўсюдзілі афіцыйнае папярэджанне, у якім настойліва рэкамендавалі грамадзянам краіны не есці смажаныя зубачысткі, піша CNN.

Відэаролікі, на якіх людзі ядуць абсмаленыя ў фрыцюры зубачысткі з крухмалу з прыправамі, збіраюць тысячы лайкаў і рэпостаў у TikTok і Instagram.

«Іх [зубачыстак] бяспека ў якасці ежы не правераная. Калі ласка, не ешце іх», – звярнулася да грамадзянаў Паўднёвай Карэі Міністэрства бяспекі харчовай прадукцыі.

У Паўднёвай Карэі папулярны жанр відэа «мукбанг». Гэта форма відэаблогінгу, якая ўяўляе з сябе трансляцыю паглынання вялікай колькасці ежы ці незвычайных страваў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках