3 верасня 2026, Чацвер, 21:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Расія спаліла завод «Кока-Колы»

6
Зяленскі: Расія спаліла завод «Кока-Колы»

Гэта ясны сігнал Амерыцы.

Расійскія акупанты сёння, 3 верасня, атакавалі дронамі завод «Кока-Колы» ў Кіеўскай вобласці.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на вячэрні зварот прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, Расія выкарыстоўвае сваю зброю для тэрору мірных жыхароў. Вораг спрабуе выснажыць грамадзянскае жыццё і ўдарыць па эканоміцы.

«Сёння расіяне сваім дронам ударылі па заводзе «Кока-Колы». Ужо «Кока-Кола» ў іх такі вораг, што яны спальваюць яго «Шахедамі». Ясны расійскі сігнал Амерыцы», — адзначыў Зяленскі.

Таксама ён звярнуў увагу, што ў РФ не маглі не ведаць, што наносяць удар па амерыканскім прадпрыемстве.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках