Супрацоўнікаў БДУ абавязалі запаўняць анкету пасля вяртання з-за мяжы
9- 27.01.2024, 20:37
- 9,816
Як у СССР.
Цяпер супрацоўнікі БДУ пасля вяртання з-за мяжы (акрамя Расеі) абавязаны запаўняць анкету з 37 пытаннямі, паведамляе «Еврорадио».
Цікавяцца сваякамі і неслужбовымі кантактамі ў іншых краінах, асабліва сярод супрацоўнікаў органаў улады ці вайскоўцаў.
Таксама пытанні анкеты датычацца навучання і работы за мяжой, грамадзянства замежнай дзяржавы і дакументаў, якія з'яўляюцца падставай для атрымання прывілеяў замежных дзяржаў.
