Беларусы Вільні выйдуць на акцыю салідарнасці
2- 27.01.2024, 21:48
- 2,490
Ужо заўтра.
Беларусы Вільні выйдуць на акцыю салідарнасці з затрыманымі падчас новай хвалі лукашэнкаўскіх рэпрэсій.
Акцыя пройдзе заўтра на плошчы Кудзіркі. Мітынг пачнецца а 12:00.
Арганізатары заклікаюць людзей браць сцягі і партрэты палітвязняў.
У акцыі возьмуць удзел дэпутаты Сойма і Еўрапарламента.
