Шольц збіраецца ехаць да Байдэна
4- 27.01.2024, 21:57
- 4,006
Будуць казаць пра Украіну.
Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц збіраецца паехаць у Вашынгтон на перамовы з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам. Пра гэта паведаміла выданне bloomberg са спасылкай на суразмоўцаў, якія знаёмыя з пытаннем.
З іх слоў, Шольц прыедзе ў Белы дом у першай палове лютага, каб абмеркаваць далейшую падтрымку Украіны.
Адзначаецца, што сустрэча плануецца, бо Кангрэс ЗША дагэтуль не ўхваліў працяг дапамогі Кіеву для абароны.
Раней спікер Палаты прадстаўнікоў ЗША Майк Джонсан заявіў: калі ўмовы новага законапраекта, які рыхтуе Сенат, аб увядзенні памежнай рэформы і выдзяленні дапамогі Украіне, Ізраілю і Тайваню адпавядаюць рэчаіснасці – ён будзе непрахадным і «мёртвым» для ніжняй палаты.