Францыя зможа выдаваць УСУ 3000 набояў штомесяц
13- 28.01.2024, 21:17
- 6,064
Таксама Парыж плануе вырабіць для Кіева 78 САУ Caesar, шэсць з якіх будуць пастаўленыя найбліжэйшым часам.
Намеснік міністра абароны генерал-лейтэнант Іван Гаўрылюк, які ўзначальваў украінскую дэлегацыю падчас першага пасяджэння Кааліцыі артылерыі ў Парыжы, заявіў, што Францыя зможа выдаваць украінскаму войску 3000 набояў калібру 155-мм штомесяц. Аб гэтым ён распавёў у інтэрв'ю выданню NV.
Намеснік міністра адзначыў, што афіцыйны Парыж яшчэ раз прадэманстраваў устойлівасць падтрымкі Украіны.
Паводле ягоных слоў, міністр Узброеных сіл Францыі Себасцьян Лекарню заявіў, што Францыя зможа выдаваць украінскаму войску 3000 набояў для французскіх артсістэм штомесяц.
"Францыя плануе вырабіць для Украіны 78 САУ Caesar, шэсць з якіх будуць паставяць найбліжэйшым часам", – падкрэсліў ён.