1 кастрычнiка 2024, aўторак, 22:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іран наносіць масаваны ўдар па Ізраілю

Іран наносіць масаваны ўдар па Ізраілю

Пра гэта паведамляе ЦАХАЛ.

З Ірана ў кірунку Ізраіля былі запушчаныя ракеты, паведамілі ў прэс-службе ЦАХАЛ.

Насельніцтва краіны заклікалі захоўваць пільнасць і прытрымлівацца ўказанняў.

«Пачуўшы сірэну, вы павінны ўвайсці ў сховішча і заставацца там да далейшага апавяшчэння. Армія абароны Ізраіля робіць і будзе рабіць усё неабходнае для абароны мірнага насельніцтва Дзяржавы Ізраіль», - гаворыцца ў паведамленні.

Першымі аб магчымым удары Ірана паведамілі амерыканскія ўлады. Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна перадала атрыманыя звесткі ізраільскаму кіраўніцтву і прыстрашыла Іран «суровымі наступствамі», калі той наважыцца атакаваць Ізраіль. Выданне Ynet паведамляла, што канцылярыя прэм'ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нэтаньяху спрабавала арганізаваць тэлефонную размову з расейскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным, каб папрасіць яго адгаварыць Іран ад нападу.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках