2 кастрычнiка 2024, Серада, 1:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЦАХАЛ пра напад Ірана: Гэта абвяшчэнне вайны

ЦАХАЛ пра напад Ірана: Гэта абвяшчэнне вайны

Ізраіль паабяцаў беспрэцэдэнтны адказ.

Войска абароны Ізраіля адказала на атаку з боку Ірана балістычнымі ракетамі, якая адбылася ўвечары 1 кастрычніка. Пра гэта паведамляе Times of Israel.

«Гэта абвяшчэнне вайны, чакаецца беспрэцэдэнтны адказ», – заявілі ў ЦАХАЛ.

Паводле афіцыйнай заявы ЦАХАЛ, з тэрыторыі Ірана па Ізраілі было выпушчана некалькі сотняў балістычных ракетаў. У выніку ізраільскае насельніцтва было эвакуяванае ў бамбасховішчы. Сірэны паветранай трывогі прагучалі па ўсёй краіне.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках