2 снежня 2024, панядзелак, 22:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Феадосіі чацвёрты дзень запар гарыць найбуйнейшая нафтабаза ў Крыме

4
У Феадосіі чацвёрты дзень запар гарыць найбуйнейшая нафтабаза ў Крыме

Эвакуаваныя больш за тысячу чалавек.

У Феадосіі чацвёрты дзень запар гарыць найбуйнейшая ў Крыме нафтабаза пасля нападу Сіл абароны ўначы 7 кастрычніка, піша «Крым.Рэаліі» у чацвер, 10 кастрычніка.

Мясцовыя жыхары паведамляюць, што ў горадзе бачныя чорныя слупы дыму. У найбліжэйшых да нафтабазы дамах выбіты вокны.

Кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Феадосіі Ігар Ткачэнка заявіў, што ў горадзе праз пажар на нафтабазе эвакуавалі 1 137 чалавек. У частцы Феадосіі працягваюць дзейнічаць абмежаванні на перасоўванні.

Таксама мясцовыя "ўлады" папярэдзілі жыхароў аб магчымасці пагаршэння якасці пітной вады і перабоях праз вялікі выдатак на тушэнне пажару.

Маніторынгавы канал Крымскі вецер піша, што нафтаналіўны тэрмінал забяспечваў палівам расейскія вайсковыя часткі на паўвыспе.

"Цяпер забеспячэнне пойдзе проста "з колаў", а гэта ўскладняе лагістыку і можа парушыць рэгулярнасць паставак паліва вайскоўцам", — сказана ў паведамленні.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках