Залужны назваў тры кірункі, на якіх Украіна павінна засяродзіцца ў 2024 годзе
9- 1.02.2024, 21:38
- 10,612
УСУ трэба змяніць філасофію вайны.
Украіне ў пытанні вайны з Расеяй неабходна засяродзіць намаганні на трох момантах у 2024 годзе. Яны датычацца забеспячэння абаронцаў і не толькі.
Пра гэта гаворыцца ў ягоным артыкуле, які апублікаваў канал CNN у чацвер, 1 лютага.
Як адзначыў генерал, Украіне сёлета трэба засяродзіць намаганні на:
стварэнні сістэмы забеспячэння Сілаў абароны высокатэхналагічнымі сродкамі;
укараненні новай філасофіі падрыхтоўкі і вядзення ваенных дзеянняў з улікам абмежаванняў;
як вынік, у найкарацейшыя тэрміны авалодаць новымі здольнасцямі да вядзення баявых дзеянняў.
Ён падкрэсліў, што ў сучасных умовах УСУ валодаюць здольнасцямі, якія даюць магчымасць не толькі знішчаць ворага, але і забяспечваюць існаванне самой дзяржаўнасці.
«Таму неабходна скарыстацца магчымасцямі, пададзенымі новымі ўмовамі вайны, для максімальнага назапашвання найноўшага баявога патэнцыялу, які дазволіць меншымі рэсурсамі наносіць ворагу максімальную шкоду, спыніць агрэсію і засцерагчы ад яе Украіну ў будучыні», – дадаў Залужны.
Паводле словаў Залужнага, асноўная прычына змянення стратэгіі і спосабаў ужывання войскаў – развіццё ўзбраення і ваеннай тэхнікі, асабліва беспілотных сістэмаў. Ён адзначыў, што іх выкарыстанне стала масавым і дае магчымасць выконваць шырокі спектр задачаў.
«Такім чынам, беспілотныя сістэмы, нароўні з іншымі найноўшымі відамі ўзбраенняў, з'яўляюцца ледзь не адзіным інструментам выхаду з ваенных дзеянняў пазіцыйнай формы, якія ў часе не выгадныя для Украіны з цэлага шэрагу прычынаў», – кажа Залужны.
Аднак ён мяркуе, што цяпер існуе шэраг чыннікаў, якія безумоўна ўплываюць на ідэі пошуку новых формаў выкарыстання сілаў абароны.
На ягоную думку, гэта нестабільная палітычная сітуацыя вакол Украіны. А таксама высокая верагоднасць правакавання Расеяй шэрагу канфліктаў на прыклад Ізраіля і Емена і адарвання асноўных партнёраў ад падтрымкі Украіны.
Залужны звярнуў увагу і на знясіленасць партнёраў, сярод іншага, іх запасаў ракетаў і боепрыпасаў да артылерыі і СПА. Гэта паўплывала на высокую інтэнсіўнасць баявых дзеянняў ва Украіне і немагчымасць іх хуткага вырабу на фоне сусветнага дэфіцыту пораху.