27 лiпеня 2024, Субота, 2:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Петэр Стана: Лукашэнка будзе прыцягнуты да адказнасці за гібель Ігара Ледніка

6
Петэр Стана: Лукашэнка будзе прыцягнуты да адказнасці за гібель Ігара Ледніка
Петэр Стана

Гэта ўжо сёмая смерць беларускіх палітвязняў за кратамі.

Рэжым Лукашэнкі адказвае за жыццё і здароўе палітвязняў і ён "будзе прыцягнуты да адказнасці". Пра гэтым заявіў афіцыйны прадстаўнік Еўрапейскай службы замежных сувязяў Петэр Стана.

Беларусь: трагічная смерць Ігара Ледніка ў турме паказвае нечалавечы маштаб рэпрэсій Лукашэнкі. У Беларусі больш за 1400 палітычных зняволеных (напраўду лічба ў некалькі разоў большая — рэд.), людзі зазнаюць жорсткае абыходжанне або пазбаўленыя медыцынскай дапамогі”, — напісаў Петэр Стана.

Ён адзначыў, што рэжым Лукашэнкі адказвае за жыццё і здароўе палітвязняў і ён "будзе прыцягнуты да адказнасці".

Нагадаем, 20 лютага, стала вядома, што памёр 63-гадовы палітвязень, былы сябра Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Леднік. Са слоў аднапартыйцаў, прычына ягонай смерці - спыненне сэрца. Другая група інваліднасці праз праблемы з сэрцам не стала змякчальным фактарам - мужчыну адправілі ў бабруйскую калонію.

Гэта ўжо сёмая смерць беларускіх палітвязняў за кратамі.

Нагадаем, 21 траўня 2021 года ў Шклоўскай калоніі памёр палітвязень Вітольд Ашурак. 5 студзеня 2022 года ў Магілёве скончыў жыццё самагубствам палітвязень Зміцер Дудойць. 7 траўня 2023 года ў калоніі памёр палітвязень Мікалай Клімовіч.

5 ліпеня 2023 года ў Лідскім РАУС раптоўна памёр 37-гадовы мясцовы паэт, удзельнік фестываляў сучаснага мастацтва Дзмітрый Сарокін.

11 ліпеня 2023 года ў Гарадзенскай турме ад прабадной язвы памёр мастак Алесь Пушкін.

13 студзеня 2024 года ў калоніі ад пнеўманіі памёр беларускі палітвязень Вадзім Храсько.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках