27 лiпеня 2024, Субота, 4:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі афіцэр: Лукашэнку час не ў вайсковых мундзірах пазіраваць

19
Украінскі афіцэр: Лукашэнку час не ў вайсковых мундзірах пазіраваць
АЛЯКСЕЙ ГЕЦЬМАН

А прымяраць турэмную робу.

У аўторак Лукашэнка ў мундзіры выступаў перад сваімі сілавікамі. Дыктатар заклікаў рыхтавацца да новай сусветнай вайны, казаў, што яна «непазбежная».

Мы маем справу з прапагандай ці беларускі дыктатар нешта ведае пра планы Пуціна? З такім пытаннем сайт Charter97.org звярнуўся да маёра запасу Нацгвардыі Украіны, ветэрана расейска-ўкраінскай вайны Аляксея Гецьмана:

- Хацелася б, каб гэта была проста прапаганда, але ўжо ёсць інфармацыя, што Пуцін плануе атакаваць некаторыя краіны-сябры NATO. Гэта можа быць, напрыклад, Літва ці Эстонія. Яго мэта - паглядзець на рэакцыю Альянсу, ці будзе выкарыстаны 5-ы артыкул.

Крэмль можа справакаваць нейкі прымежны канфлікт, не ўводзячы войскі. Могуць быць скарыстаныя прыватныя вайсковыя кампаніі, ад якіх яны будуць «адхрышчвацца». Падкрэслю, каб праверыць, як будзе рэагаваць блок NATO.

Могуць быць правакацыі і ўнутры краіны з «цітушкамі», якія будуць нешта патрабаваць. У гэтым выпадку паўстае пытанне, а як ужыць 5-ы артыкул статута NATO, калі незразумела, хто напаў?

Давайце ўявім, што расейскія войскі часткова зайшлі ў Талін. Пытанне, а каго бамбіць? Прыгарад Таліна? Ці непасрэдна Талін, дзе знаходзяцца расейскія войскі? Атакаваць Маскву ці Санкт-Пецярбург? Куды страляць? Гэта пытанні, на якія Пуцін і жадае атрымаць адказ.

- Лукашэнка заявіў, што «польская і амерыканская выведкі рыхтуюць буйнамаштабную правакацыю супраць цывільнага насельніцтва Польшчы, у якой абвінавацяць Расею і Беларусь». Што насамрэч стаіць за словамі дыктатара?

- Ведаеце, гэта ўжо вобласці псіхіятрыі. Калі чалавек кагосьці ў нечым абвінавачвае, а насамрэч сам гэтага хоча ці так робіць. Лукашэнка, каб сябе апраўдаць, абвінавачвае іншых.

Ніколі не было правакацый з боку цывілізаваных краін з забойствам мірных жыхароў, каб абвінаваціць іншы бок. Гэта рабілі расейцы. Так яны пачыналі чачэнскія войны.

Расейцы атакавалі прыгранічныя гарады ў расейска-ўкраінскай вайне, напрыклад, сістэмамі залпавага агню. Затым ілжыва абвінавачвалі ў гэтым Украіну.

Увогуле, правакацыі магчымыя, але не з боку Амерыкі і Польшчы, а Пуціна і Лукашэнкі. Усім ужо зразумела, хто такія гэтыя асобы.

Расейскіх вайсковых злачынцаў трэба судзіць. Лукашэнка таксама сядзе, калі дажыве. Ён павінен не ў вайсковых мундзірах пазіраваць, а прымяраць турэмную робу, каб прывыкаць.

- Вы казалі аб магчымым новым наступе на Кіеў з тэрыторыі Беларусі. Мілітарысцкая рыторыка Лукашэнкі пацвярджае вашыя словы?

- Гэта можа адбыцца, калі туды будуць перакінутыя дадатковыя войскі. Той кантынгент, які цяпер знаходзіцца ў Беларусі, не зможа правесці сур'ёзныя наступальныя аперацыі. Іх мала, тэхнікі мала, а ў нас добрыя ўмацаванні на поўначы.

Тым не менш перакінуць войскі за два-тры тыдні для Расеі не складае працы. Магчыма, што яны паспрабуюць гэта зрабіць. Небяспека захоўваецца.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках