У Расеі паказалі аскепкі збітага А-50
11- 24.02.2024, 11:02
- 23,106
На фрагментах самалёта знойдзеныя цікавыя дэталі.
На месцы падзення расейскага самалёта ў Краснадарскім краі палае пажар і, як запэўніваюць сведкі, узрываецца боекамплект. У палях паміж хутарамі адшукалі буйныя аскепкі паветранага карабля. Таксама ёсць інфармацыя пра загінулых пілотаў УС РФ.
Пра наступствы ўдару Сілаў абароны Украіны расказалі ў Telegram-канале Astra.
У сеціве апублікавалі шэраг відэа, знятых жыхарамі двух расейскіх хутароў – Барэц Працы і Працоўная Арменія. Адзначым, населеныя пункты размешчаныя за 67 км ад узбярэжжа Азоўскага мора і горада Ейска.
Аўтар аднаго з запісаў паказвае пажар, які палае недзе сярод поля. Таксама сцвярджае, што бачыць целы чальцоў экіпажу. На ягоную думку, пажар – вынік выбуху боекамплекту расейскага самалёта. Расеец знаходзіцца за пяць метраў ад месца падзення і не можа дабрацца далей: яго не прапускаюць невядомыя асобы, хоць ён запэўнівае, што «рэпарцёр».
«Боекамплект гарыць. Трупы плаваюць», – чуваць на відэа.
Другі запіс зроблены каля хутара Барэц Працы – так заяўляе голас аператара. Мужчына паказвае фрагмент крыла самалёта і прыстасаванне з надпісам «344-А. Навескі Р.В.». На кавалках, якія ляжаць на некаторай адлегласці, ён заўважыў «сляды стрэлаў».
Нагадаем, 23 лютага над Краснадарскім краем РФ быў збіты самалёт далёкай радыёлакацыйнай выведкі (ДРЛВ) А-50У.