12 красавiка 2024, Пятніца, 21:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-амбасадар у РФ: Следам за Арменіяй з АДКБ можа выйсці Казахстан

8
Экс-амбасадар у РФ: Следам за Арменіяй з АДКБ можа выйсці Казахстан

Крэмль апынуўся ў сур'ёзнай сітуацыі.

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што «сяброўства Арменіі ў АДКБ замарожанае». Што фактычна азначаюць гэтыя словы? Пра гэта сайт Charter97.org паразмаўляў з адным з лідараў дэмакратычнага руху ў Арменіі ў 1990-х гадах, былым дэпутатам Вярхоўнага Савета рэспублікі і экс-амбасадарам Арменіі ў Расеі Сцяпанам Грыгаранам:

- Найперш варта звярнуць увагу, што ўпершыню Нікол Пашынян сказаў, што наш удзел у працы АДКБ замарожаны. Да гэтага ён скардзіўся, казаў, што Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бяспецы не выконвае сваіх абавязанняў, яна не дапамагла нам, калі Азербайджан нападаў на Арменію.

Усё гэта Пашынян казаў, але зараз адбыўся якасны пераход. Пашынян агучыў, што Арменія замарожвае свой удзел у працы АДКБ. Вось гэты пераход вельмі важны: адна справа - я як экспэрт казаў, што Арменія замарозіла свой удзел, а іншая - прэм'ер-міністр.

Другі момант, на які варта звярнуць увагу, - фармальна такога статусу няма. Фармальна - ты альбо сябра АДКБ, альбо выходзіш з АДКБ, прыпыняеш сяброўства. Таму ўлады зараз таксама павінны даць удакладненне, што яны маюць на ўвазе пад паняццем «замарожванне».

Пад паняццем «замарожванне» маю на ўвазе простую рэч - нашы ўлады проста не будуць удзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах, якія праводзіць АДКБ. Я так разумею гэтую сітуацыю, але шмат хто ўспрыняў гэта замарожванне як выхад з арганізацыі. Не, пакуль гэта не выхад з АДКБ, але я думаю, што нашыя ўлады павінны гэта зрабіць.

- Учора заявы Пашыняна пракаментаваў Лукашэнка. Ён заявіў, што АДКБ без Арменіі не абрынецца. У гэтым блоку ўжо рыхтуюцца да выхаду Ерэвана з Арганізацыі?

- Так, яны ўжо рыхтуюцца да таго, што Арменія можа выйсці. Яны, канешне, разумеюць усю сур'ёзнасць сітуацыі. Але адначасова з гэтымі словамі Лукашэнка сказаў і іншае, ён парэкамендаваў Арменіі «не спяшацца», «не рабіць эмацыйных крокаў». Гэта значыць, АДКБ як бы не хоча Арменію страціць, адначасова не хоча выконваць свае абавязацельствы ў абароне нашай краіны. Да таго ж і пагражае нам.

У выпадку з Расеяй яны наўпрост пагражаюць нам, што гэты крок будзе мець для Арменіі наступствы. На маю думку, калі нават робіцца выгляд, што выхад Арменіі - не страта для іх, гэта толькі гульня. Насамрэч гэта не так, для АДКБ гэта сур'ёзная страта, таму што пасля выхаду Арменіі, Казахстан можа пачаць працэдуру выхаду з арганізацыі.

- Яшчэ адна цікавая навіна. Армянскія СМІ пішуць, што ў Ерэван можа прыляцець Уладзімір Зяленскі. Наколькі гэта магчыма і што будзе азначаць такі крок?

- Гэтыя чуткі маюць пад сабой падставы, на афіцыйным узроўні такія планы сапраўды былі. Гэта важны момант, што ўжо былі кантакты аб гэтым візіце. Пакуль цяжка сказаць, ці адбудзецца ён ці не, але гэта вельмі сур'ёзны мэсэдж Арменіі, звязаны са зменай вектара армянскай палітыкі.

Вы самі разумееце, што візіт Зяленскага ў Арменію - гэта якасны пераход у нашай замежнай палітыцы, таму што Зяленскі ўвасабляе зараз барацьбу супраць пуцінскага рэжыму.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках