Зяленскі прызначыў Сырскага новым галоўным камандавальнікам УСУ
161- 8.02.2024, 19:55
- 51,502
![Зяленскі прызначыў Сырскага новым галоўным камандавальнікам УСУ](https://i.c97.org/ai/509592/aux-head-1659474017-20220802_zaluznyj_360.jpg)
Валерый Залужны выпраўлены ў адстаўку.
Камандзір Сухапутных войскаў генерал-палкоўнік Аляксандр Сырскі прызначаны галоўным камандавальнікам Узброенымі сіламі Украіны замест Валерыя Залужнага. Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў у вечаровым звароце 8 лютага, які ягоны офіс апублікаваў у YouTube.
Паводле ягоных словаў, сёння кіраўніцтва УСУ пачынае новая кіраўнічая каманда.
«Я хачу, каб візія вайны была адзінай і ў нашых ваяроў у Рабоціне ці Аўдзееўцы, і ў Генеральным штабе, і на стаўцы. Я правёў дзясяткі размоваў з камандзірамі рознага ўзроўню. Сярод іншага, сёння гаварыў з брыгаднымі генераламі Андрэем Гнатавым, Міхаілам Драпатым, Ігарам Скібюком і палкоўнікамі Паўлам Палісам і Вадзімам Сухараўскім», – сказаў прэзідэнт Украіны.
Ён дадаў, што ўсе яны разглядаюцца на кіраўнічыя пасады ў войску пад кіраўніцтвам новага галоўнага камандавальніка Аляксандра Сырскага.
Зяленскі назваў ключавыя змены, якія неабходныя сёння ва УСУ: істотна большая тэхналагічнасць дзеянняў, перазагрузка генералітэту.
«Штабы ўсіх узроўняў павінны ведаць і адчуваць фронт гэтак сама, як салдаты на “нулі”. Баявыя камандзіры гэтай вайны, камандзіры з “нуля” павінны рэалізаваць свой адмысловы досвед на ўзроўні ўсяго войска – у кіраўніцтве. Цяпер Сілы абароны Украіны – гэта амаль мільён чалавек, якія былі закліканыя для абароны нашай дзяржавы. На сёння большасць з іх не адчула фронту так, як меншасць, якая рэальна на перадавой, рэальна ваюе. Гэта азначае, што патрэбен іншы падыход, сярод іншага, да ратацыі. Іншы падыход да кіравання фронтам. Іншы падыход да мабілізацыі і рэкрутынгу», – сказаў Зяленскі.
Што вядома пра новага галоўнага камандавальніка УСУ Аляксандра Сырскага – можна прачытаць тут.