20 траўня 2024, панядзелак, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ затрымалі канібала, які хаваўся дзесяць гадоў

16
У РФ затрымалі канібала, які хаваўся дзесяць гадоў

Расеец з'еў сябра дзяцінства.

У Саратаўскай вобласці затрымалі мужчыну, які знаходзіўся з 2014 года ў федэральным вышуку, паведаміла абласная прэс-служба УФСВП.

Паводле звестак установы, Аляксей Г. 1977 года народзінаў рэгулярна мяняў рэгіён пражывання, вёў адасоблены лад жыцця, хаваўся на рыбалоўчых станах і ў закінутых дамах на Далёкім Усходзе, у Сібіры і на поўдні Расеі. Яго змаглі затрымаць у вёсцы Ерамееўка Гагарынскага раёна. Мужчына ўпершыню за дзесяць гадоў вярнуўся ў Саратаўскую вобласць, каб наведаць сваяка. Яго выправілі ў СІЗА для далейшага этапавання да месца адбыцця пакарання.

Паводле звестак партала «Вольск.ру», гаворка ідзе пра Аляксея Гаруленку з Вольска. У 2013 годзе ў якуцкай тайзе ён забіў да смерці і з'еў сябра дзяцінства, за што пазней яго асудзілі на 12 гадоў пазбаўлення волі. Як расказала парталу інфармаваная крыніца, Гаруленка надумаў пабачыць маці.

У ФСВП нагадалі, што ў 2014 годзе мужчыну асудзілі ў Якуціі паводле ч. 1 арт. 111 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае прычыненне цяжкай шкоды здароўю) на тры з паловай гады пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам тры гады. Пазней умоўны прысуд скасавалі і Гаруленку асудзілі паводле ч. 4 арт. 111 КК (наўмыснае прычыненне цяжкай шкоды здароўю, якое прывяло да смерці пацярпелага) на 12 гадоў строгага рэжыму. На абвяшчэнне прысуду асуджаны не з'явіўся, і яго абвясцілі ў вышук.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках