У Белгарадзе дрон заляцеў проста ў цэх прадпрыемства «Энэргамаш»
8- 19.03.2024, 8:42
- 20,552
З’явілася відэа.
У панядзелак, 18 сакавіка, у Белгарадзе было пашкоджана, магчыма, прадпрыемства "Энэргамаш". Мясцовыя ўлады гавораць, што расейскай СПА нібыта ўдалося збіць восем паветраных цэляў.
Адзін з супрацоўнікаў завода запісаў відэа з цэха, дзе бачны пашкоджаны дах, а таксама дым на тэрыторыі самога прадпрыемства.
«Бл*ць, патрапіла ў завод, проста ў цэх», - коратка адрэагаваў мужчына.
У той жа час расейскія мясцовыя ўлады паведамілі, што СПА «ўдалося збіць восем паветраных цэляў на падлёце да горада».
«У Белгарадзе ў выніку падзення абломкаў пашкоджаны дах на тэрыторыі двух прамысловых памяшканняў і выбіты вокны ў адным з будынкаў установы аховы здароўя. Таксама пашкоджаны легкавы аўтамабіль», - заявіў губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў.
Паводле ягоных слоў, часткова без святла засталіся населеныя пункты Разумнае і Круты Лог.