27 лiпеня 2024, Субота, 3:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Першымі вітаць NАТО ў Беларусі будуць афіцэры»

23
«Першымі вітаць NАТО ў Беларусі будуць афіцэры»

Наша краіна можа ўступіць у Альянс хутчэй, чым шмат каму здаецца.

У варшаўскім "Усходнееўрапейскім доме" (Dom Wschodni) прайшла прэзентацыя кнігі "Беларусь у NATO".

У дыскусіі прынялі ўдзел лідар грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь", экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў, экс-міністр абароны Польшчы, былы віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента Януш Анышкевіч і вядомы расейска-амерыканскі гісторык Юрый Фяльшцінскі. Мадэратарам выступіла галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна.

Лідар "Еўрапейскай Беларусі" Андрэй Саннікаў мяркуе, што нашая краіна не павінна арыентавацца на Маскву ў пытанні ўступлення ў NATO:

- Наша трагедыя ў тым, што мы думаем, што скажа Расея. Былі такія размовы з амерыканцамі: “Мы рыхтуем пратэсты. Людзі незадаволеныя, яны не хочуць трываць Лукашэнку”. Амерыканцы казалі: "А што будзе рабіць Масква?"

Масква, як правільна выказаўся ў кнізе экспэрт з Эстоніі Сільвер Лойт, з'яўляецца адзінай разбуральнай сілай у Еўропе. Усё, іншых няма.

Польшча не пыталася ў Масквы аб сваім сяброўстве ў NATO. Яны рухаліся разам - Польшча, Чэхія, Славакія і Вугоршчына. Цікава, што былы прэзідэнт Польшчы Лех Валенса заявіў, што адчувае сябе вінаватым у тым, што Беларусь і Украіна не сталі сябрамі NATO. Вядома, гэта як кажуць, wishful thinking (надзеі на нешта малаверагоднае — заўв.), але гэта тое, што магло дапамагчы Еўропе.

Мы не павінны глядзець на тое, што будзе рабіць Крэмль. Крэмль будзе рыхтаваць вялікую вайну. Пра гэта ўжо пачалі казаць і ў ЗША, і ў Нямеччыне, і іншых краінах. Еўрапейскія палітыкі гавораць, што калі будзе перапынак у вайне з Украінай, то Пуцін падрыхтуе яшчэ большую вайну.

Раю пачытаць кнігу. Ніхто ў ёй не кажа: "А што скажа Масква" ці "калі ж здарыцца ўступленне Беларусі ў NATO". Яно можа адбыцца вельмі хутка. Паглядзіце, што адбылося за апошні час. Пачаліся размовы, што салдаты краіны NATO могуць удзельнічаць у вайне ва Украіне. Генеральны сакратар NATO Столтэнбэрг заявіў, што можна знішчаць расейскія ваенныя аб'екты, якія ўдзельнічаюць у вайне за межамі Украіны. Хто ўдзельнічае ў вайне? Расея і Беларусь.

Таму сцэнар, які дапаможа Украіне перамагчы, а Беларусі стаць свабоднай, цалкам рэальны і адрозніваецца ад таго, што мы назіраем сёння.

Лукашэнкаўскія медыі ўжо абмяркоўваюць уступленне Беларусі ў NATO. Я толькі паказаў гэтую кнігу на некаторых YouTube-каналах – ужо абмяркоўваюць прапагандысты.

Ці баяцца беларусы NATO? Не, не баяцца. Скажу больш, я ўдзельнічаў не толькі ў дыпламатычнай працы, але і вельмі шчыльна супрацоўнічаў з вайскоўцамі. Я ведаю, што першымі вітаць NATO ў Беларусі будуць беларускія афіцэры. У 1990-я беларускія афіцэры кантактавалі са сваімі калегамі з Альянсу, і ім гэта вельмі і вельмі падабалася. Да іх была вялізная павага там.

У кнізе ёсць артыкул майго калегі з Фінляндыі Кары Люхто. Ён піша, што да 2022 года толькі 30% фінаў было за ўступленне ў NATO, а пасля 24 лютага 2022 г. — адразу 75%. Таму ў Беларусі ўсё будзе вельмі хутка рухацца наперад.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках