20 траўня 2024, панядзелак, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Польшчы прапанаваў зраўнаваць санкцыі ў дачыненні да Беларусі і РФ

23
МЗС Польшчы прапанаваў зраўнаваць санкцыі ў дачыненні да Беларусі і РФ

Радаслаў Сікорскі зазначыў, што Беларусь выкарыстоўваецца для абыходу некаторых санкцый ЕЗ.

Зраўнаваць санкцыі супраць Беларусі і Расеі прапанаваў міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі 20 сакавіка на сустрэчы з міністрам замежных справаў Літвы Габрыэлюсам Ландсбергісам, піша PolskieRadio24.pl.

Радаслаў Сікорскі адзначыў, што тэрыторыя Беларусі выкарыстоўваецца для абыходу некаторых санкцый ЕЗ, «таму да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі трэба ставіцца гэтак сама, як да Расеі», піша выданне.

На думку кіраўніка МЗС Польшчы, гэта мела б «практычны, так і юрыдычны сэнс».

– Бо Беларусь таксама з'яўляецца дзяржавай-агрэсаркай, паколькі прапанавала сваю тэрыторыю для нападу на Кіеў. Каб санкцыі далі эфект, іх неабходна эфектыўна выкарыстоўваць, і гэтай мэце паслужыць іх ураўнаванне, – заявіў кіраўнік МЗС Польшчы.

Міністр замежных справаў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс заявіў, што з пачатку вайны экспарт некаторых тавараў з Беларусі ў Еўразвяз павялічыўся да 30 разоў.

– Таму для нас відавочна, што Беларусь выкарыстоўваецца Расеяй для экспарту тавараў, якія падпадаюць пад санкцыі. З гэтай прычыны іх раўнаванне павінна адбыцца, – растлумачыў кіраўнік літоўскага МЗС.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках