11 траўня 2024, Субота, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ выбілі расейцаў з-пад Сінькоўкі

1
УСУ выбілі расейцаў з-пад Сінькоўкі

Украінцы контратакуюць.

Сілы абароны Украіны вярнулі пэўныя пазіцыі ў Сінькоўцы Харкаўскай вобласці. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы аналітыкаў Інстытута вывучэння вайны за 26 сакавіка.

Згодна з геалакацыйным кадрам, украінскія і расейскія вайскоўцы прасунуліся ўздоўж лініі Купянск - Крамянная на фоне баёў, якія трываюць.

Кадры ад 24 сакавіка паказалі, што ўкраінскія байцы вярнулі абмежаваныя пазіцыі ў паўночнай частцы Сінькоўкі.

"Дадатковыя геалакацыйнныя кадры, апублікаваныя 25 сакавіка, паказваюць, што расейскія войскі прасунуліся на ўсход ад Тэрнаў", – гаворыцца ў паведамленні.

Паводле інфармацыі некалькіх расейскіх вайсковых карэспандэнтаў, акупанты нібыта прасоўваюцца да Тэрнаў Данецкай вобласці, а ўкраінцы контратакуюць у гэтым раёне.

Украінскія і расейскія крыніцы заявілі аб працягу пазіцыйных баёў каля Сінькоўкі, Іванаўкі, Тэрнаў, Ямпалоўкі, Белагароўкі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках