Навукоўцы адкрылі касмічныя «суперпузыры»
4- 11.05.2024, 21:12
- 7,278
Яны запавольваюць цэлыя галактыкі.
Эстонскія астраномы з Тартускага ўніверсітэта апісалі касмічны феномен пад назвай «суперпузыры». Яны ўяўляюць сабой вялізныя сферычныя вобласці пустой прасторы, якія ўтварыліся пры адначасовым выбуху некалькіх звышновых. Даследаванне апублікаванае на портале навуковых матэрыялаў arXiv.
Згодна з разлікамі спецыялістаў, дыяметр такіх зон можа дасягаць тысяч светлавых гадоў.
Паколькі суперпузыр мае трохі меншую шчыльнасць у параўнанні з космасам, што яго атачае, гэтая розніца стварае гравітацыйныя адрозненні ў рэгіёнах на мяжы бурбалкі.
З дапамогай кампутарнага мадэлявання каманда высветліла, што гэта гравітацыйнае «трэнне» ўплывае як на найбліжэйшыя зоркі, так і на цёмную матэрыю, якая праходзіць скрозь супербурбалкі.
Даследнікі выявілі, што наяўнасць суперпузыроў можа ўплываць на агульную хуткасць кручэння зорак і галактык, запавольваючы іх прыкладна на 4% за мільярд гадоў.
За час існавання галактыкі гэта можа азначаць страту прыкладна паловы агульнай энэргіі кручэння галактыкі, што прыкметна адаб'ецца на арбітах зорных сістэм, якія ўваходзяць у яе.