28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Расейскі жаўнер вельмі непахвальна ахарактарызаваў войска РФ

8
Відэафакт: Расейскі жаўнер вельмі непахвальна ахарактарызаваў войска РФ

І прызнаўся, што так і не зразумеў сэнсу вайны з Украінай.

У інтэрв'ю Уладзіміру Золкіну палонны акупант, які ваяваў у Чачэніі, заявіў, што быў значна лепшай думкі аб войску РФ, калі ішоў ваяваць ва Украіну. Як прызнаўся пуцінскі жаўнер, ён спадзяваўся, што расейскае войска паднялося з каленяў, як у канцы 90-х - пачатку 2000-х. Ён думаў, што Пуцін умацаваў войска і афіцэры навучыліся ваяваць.

«Я быў у Чачэніі старэйшым вылічальнікам мінамётнай батарэі і два месяцы выконваў абавязкі старэйшага афіцэра батарэі. Сюды (ва Украіну - рэд.) прыйшоў, і мяне паставілі капаць акопы, - распавёў ваеннапалонны. - Чатыры з паловай месяцы я проста капаў акопы, а наша артылерыя часцяком нашых забівала ў нас на вачах. Ну, тупыя, усё на планшэце, галавой не думаюць».

Затым жаўнер заявіў, што расейскія афіцэры - поўнае дзярмо. За ўвесь час знаходжання на вайне ва Украіне ён убачыў толькі аднаго талковага афіцэра - старэйшага лейтэнанта з пазыўным «Шах».

«Ён пасля вучэльні, дагестанец. Вось ён за сваіх хлопцаў стаяў і на смерць не пасылаў проста так. А гэтыя...забіваюць проста, як у мясарубку народ піхаюць», – сказаў акупант.

Таксама палонны прызнаўся, што так і не знайшоў адказу на пытанне: навошта патрэбная гэтая вайна. У Чачэніі гэта былі грошы, рэсурс, але ў выпадку з Украінай акупант не зразумеў, які сэнс Пуціну ваяваць.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках