28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наступ расіян пад Аўдзееўкай: генерал Ходжэс расказаў, чаго чакаць далей

1
Наступ расіян пад Аўдзееўкай: генерал Ходжэс расказаў, чаго чакаць далей
БЭН ХОДЖЭС

Войска РФ не можа прасоўвацца ў кірунку буйных гарадоў.

Расейскія акупанты не маюць вялікіх поспехаў на фронце. Дарэчы, яны не могуць замацавацца пад Аўдзееўкай у Данецкай вобласці. На гэты момант яны ўсяго толькі карыстаюцца затрымкай дапамогі для Украіны з боку Захаду.

Пра гэта заявіў былы камандуючы ўзброенымі сіламі ЗША ў Еўропе Бэн Ходжэс у эфіры «Громадського радіо». Ён адзначыў, што войска РФ вядзе вайну на знясіленне.

«Сапраўды, у расейцаў ёсць нетрэніраваная маса, праз выкарыстанне якой у іх такія вялізныя страты, бо яны проста штурхаюць людзей у мясарубку, і ў іх ёсць артылерыйскія боепрыпасы. Яны вядуць састарэлую вайну на знясіленне, спрабуюць задушыць украінскіх абаронцаў масай. І гэта будзе працягвацца. Але гэта адрозніваецца ад прарыву», - заявіў Ходжэс.

Вайсковец мяркуе, што ў акупантаў няма адпаведнай мабільнай групы, каб прасоўвацца ў кірунку буйных гарадоў.

«Я не бачу ў іх вялікай мабільнай групоўкі, якая магла б замацаваць іх наступ пад Аўдзееўкай, якая магла б прасунуцца ў кірунку Харкава, Кіева ці іншых буйных гарадоў, як гэта рабіла старая савецкая дактрына з аператыўна-манеўранымі групамі. Каб падрыхтаваныя бранятанкавыя злучэнні маглі рухацца без неабходнай лагістыкі. Я не ўпэўнены, што ў іх яна ёсць, нават калі яны будуць працягваць дабівацца поспехаў на тактычным узроўні. Вядома, я магу памыляцца, але я не бачыў довадаў таго, што ў іх такое вялікае злучэнне, якое магло б гэта зрабіць», - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках