27 красавiка 2024, Субота, 23:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі праінспектаваў будаўніцтва фартыфікацый паблізу Сумаў

3
Зяленскі праінспектаваў будаўніцтва фартыфікацый паблізу Сумаў

Фота, відэа.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас рабочай паездкі ў Сумскую вобласць, 27 сакавіка, азнаёміўся з ходам узвядзення фартыфікацыйных збудаванняў каля горада Сумаў. Пра гэта праінфармаваў прэс-цэнтр АП Украіны.

«У Сумскай вобласці працягваецца будаўніцтва фартыфікацыйных збудаванняў. Агледзеў траншэі, бліндажы, агнявыя і камандна-назіральныя пункты. Узмацняем нашу абарону. Дзякуй кожнаму, хто прыцягнуты да гэтай працы», - напісаў Зяленскі ў Х, апублікаваўшы адпаведныя фота і відэа.

Прэзідэнту Украіны расказалі аб тыпавым праекце будаўніцтва ўзводнага апорнага пункта, падкрэслілі ў АП.

«Ён прадугледжвае, напрыклад, наяўнасць жалезабетонных канструкцый, месцаў вядзення агню для танкаў і БМП, хованкі з гафрыраванай сталі, - сказана ў паведамленні. – Важным элементам таксама з'яўляецца паласа невыбухных загарод для стрымлівання варожай тэхнікі».

Зяленскі прыехаў у Сумскую вобласць 27 сакавіка. Кіраўнік дзяржавы наведаў у шпіталі параненых вайскоўцаў і размяшчэнне 117-й асобнай брыгады тэрытарыяльнай абароны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках