27 красавiка 2024, Субота, 10:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейка пасля 50 гадоў у Эстоніі вярнулася ў РФ і зразумела

40
Расейка пасля 50 гадоў у Эстоніі вярнулася ў РФ і зразумела

Яна ўбачыла вакол сябе разруху.

На рэгіянальнай расейскай тэлевізіі выйшаў сюжэт пра расейку з Эстоніі Галіну Норкыў, якая праз 50 гадоў вярнулася ў РФ. Убачыўшы вакол разруху, жанчына імгненна з'ехала назад у Еўропу.

Урывак перадачы даступны на Telegram-канале "Украіна 365".

Вярнулася расейка ў свой родны Івангорад, які знаходзіцца побач з эстонскай мяжой. Яна выявіла, што горад знаходзіцца ў разрусе і зусім не адпавядае еўрапейскаму ўзроўню жыцця, да якога яна звыкла.

«Вы ведаеце, вось тут не змянілася нічога, акрамя таго, што разбурылася тое, што было. Вось гэтыя руіны мяне вельмі засмучаюць… Мяне вельмі засмуцілі запушчаныя пад'езды. Вельмі! (...) Такія замурзаныя пад'езды. Мне падаецца, што людзі нават з павагі да сябе павінны неяк клапаціцца», - паскардзілася журналістам расейка.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках