27 красавiка 2024, Субота, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады падманулі прыхаджан Чырвонага касцёла

10
Улады падманулі прыхаджан Чырвонага касцёла

Ніякія рэстаўрацыйныя працы так і не пачаліся.

У Менскім гарвыканкаме заяўлялі, што будаўнічыя работы ў храме святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) павінны пачацца ў першым квартале 2024 года. Ён ужо канчаецца, а сітуацыя ніяк не змянілася, піша katolik.life.

Дзверы Чырвонага касцёла ў Менску апячатаныя ўжо паўтара года пасля пажару, які адбыўся тут у верасні 2022-га. Улады абвясцілі аб тым, што далейшая эксплуатацыя будынка небяспечная і ён мае патрэбу ў рамонце.

З таго часу практычна ніякія працы ў храме не праводзілі, але абяцалі, што яны пачнуцца ў першым квартале 2024 года. Цяпер ідзе апошні тыдзень прызначанага тэрміна, аднак абяцаныя працы так і не пачаліся, удакладнілі ў парафіі. Са слоў вернікаў, сітуацыя ніяк не змянілася апошнім часам:

«Ніякіх прыкмет пачатку прац пакуль не назіраем, і на гэты конт нам нічога не паведамлялі. Падчас Вялікага посту прыхаджане маліліся аб тым, каб гарадскія ўлады захацелі адкрыць для вернікаў касцёл на Вялікдзень».

Нагадаем, 26 верасня 2022 года ў касцёле пры нявысветленых абставінах здарыўся невялікі пажар, пасля якога раённая адміністрацыя забараніла эксплуатацыю будынка, унутр перасталі пускаць вернікаў і святароў.

6 кастрычніка таго ж года стала вядома, што ўлады прынялі пастанову разарваць дамову з супольнасцю парафіі Святых Сымона і Алены аб бязвыплатным карыстанні будынкам Чырвонага касцёла. Сам будынак знаходзіцца ва ўласнасці горада Менска. Пазней улады заявілі, што касцёл забралі для правядзення рамонту. Яго рэканструкцыя павінна была пачацца ў першым квартале 2024 года.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках