27 красавiка 2024, Субота, 10:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі прадставіў новага кіраўніка замежнай выведкі Украіны

4
Зяленскі прадставіў новага кіраўніка замежнай выведкі Украіны

І акрэсліў перад ім пяць задач.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі акрэсліў задачы для новага кіраўніка Службы замежнай выведкі Алега Івашчанкі, піша unian.net.

“Новым кіраўніком Службы замежнай выведкі Украіны я прызначыў баявога генерала Алега Івашчанку. Ён - чалавек прафесійны, выдатна разумее выведвальную дзейнасць і асноўную нашу дзяржаўную мэту менавіта цяпер”, - падкрэсліў Зяленскі падчас сустрэчы з калектывам СЗВ.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, ва ўмовах абмежаваных рэсурсаў трэба знаходзіць магчымасці і правільна імі карыстацца для знішчэння расейскіх акупантаў, абароны ўкраінцаў і ўкраінскіх тэрыторый і пастаянна ўмацоўваць сувязі Украіны са светам. "Прысутнасць Украіны ў свеце павінна стаць глабальнай, каб патэнцыял Украіны быў максімальным", – дадаў Зяленскі.

Прэзідэнт адзначыў, што канкрэтныя задачы зразумелыя. “Украінская выведка павінна працаваць усюды ў свеце, дзе ўжо ёсць і могуць быць нашыя інтарэсы. Усюды ў свеце, дзе пуцінская сістэма спрабуе нешта здабыць для сябе, павінна перамагчы Украіна”, - падкрэсліў Зяленскі.

Таксама ён дадаў, што замежная выведка павінна значна пашырыць прысутнасць Украіны ў тых частках свету, дзе адбываецца канкурэнцыя ключавых глабальных сіл. "Украіне заўсёды патрэбна свая роля ў такой канкурэнцыі і свой уплыў на яе", - сказаў прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што Служба замежнай выведкі павінна засяродзіцца на атрыманні менавіта дакументальных матэрыялаў. “Мне найперш патрэбная якасная інфармацыя. Якасныя бачанні намераў, якія ёсць у розных суб'ектаў глабальных і рэгіянальных дачыненняў. Бачанне магчымасцяў, якія ёсць для Украіны”, - падкрэсліў Зяленскі.

Таксама ён падкрэсліў, што ў час вайны ёсць рэчы абсалютна непублічныя, якія Служба павінна забяспечваць аператыўна і якасна.

"Менавіта такі патэнцыял мер уздзеяння, агентурнай працы і фактычна ваеннай дзейнасці Украіна ад вас чакае, і менавіта дзеля гэтага Службу замежнай выведкі ўзначаліў баявы генерал", – сказаў Зяленскі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках