28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буданаў патлумачыў, чаму ГУР не бярэ на сябе адказнасць за ўдары па тэрыторыі РФ

3
Буданаў патлумачыў, чаму ГУР не бярэ на сябе адказнасць за ўдары па тэрыторыі РФ
КІРЫЛ БУДАНАЎ

Але прызнае атакі на расейскія караблі.

Начальнік Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў заявіў, што выведка ніколі не бярэ на сябе наўпроставую адказнасць за ўдары па тэрыторыі Расеі, бо гэта «непрафесійна».

Аб гэтым ён сказаў на Трэцім міжнародным форуме па стратэгічных камунікацыях Kyiv Stratcom Forum 2024, паведамляе nv.ua.

Выведнік адзначыў, што на афіцыйных старонках ГУР ніколі няма паведамленняў аб датычнасці да паражэння расейскіх аб'ектаў.

«Так, калі тапілі караблі, то тут зразумела: мы публікавалі кадры з водных дронаў. Гэта элемент прапаганды. Вы павінны мяне таксама зразумець. Ва ўсіх астатніх выпадках — нейкі намёк можа ісці, нейкія эксперты нешта могуць сказаць, але ні разу я не сказаў: «Глядзіце, гэта зрабілі мы», — падкрэсліў Буданаў.

Начальнік ГУР прызнаў, што намёкі аб датычнасці да нападаў ёсць. З яго слоў, яны патрэбны для таго, каб «падтрымаць саміх сябе».

«За два з паловай гады вайны таксама людзям трэба верыць у перамогу, верыць, што гэта ажыццёўлена», — падкрэсліў Буданаў.

Напады на НПЗ Расеі

У апошні час СБУ паспяхова атакавала як мінімум 12 нафтаперапрацоўчых заводаў у Расеі, паведамляла 17 сакавіка агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцу. Гэтая лічба не ўлічвае аперацыі Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны, якая таксама ажыццяўляе ўдары па расейскіх НПЗ.

Як паведамляў генеральны дырэктар Gunvor Group Ltd. Торб'ерн Торнквіст, Расея страціла блізу 600 000 барэляў штодзённых нафтаперапрацоўчых магутнасцяў у выніку ўдараў украінскіх беспілотнікаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках