27 красавiка 2024, Субота, 23:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тураператары адпраўляюць беларусаў на Кубу на фоне дэфіцыту электрычнасці і прадуктаў на востраве

18
Тураператары адпраўляюць беларусаў на Кубу на фоне дэфіцыту электрычнасці і прадуктаў на востраве

Эвакуацыйныя рэйсы не прадугледжаныя.

На Кубе ўзніклі праблемы з пастаўкамі электрычнасці і дэфіцытам прадуктаў харчавання. На сотні адсоткаў даражэе аўтамабільнае паліва. У сярэдзіне сакавіка праз гэта на Кубе нават прайшлі акцыі пратэсту. Нягледзячы на складанасці, беларускія тураператары ўсё яшчэ прадаюць туры на гэтую карыбскую выспу.

«Зеркало» даведалася, чаму агенцтвы ўважаюць такія паездкі бяспечнымі і што раяць рабіць турыстам у выпадку неабходнасці эвакуацыі з гэтай краіны.

Журналісты пад выглядам патэнцыйнага кліента патэлефанавалі тром найбуйнейшым турыстычным аператарам Беларусі, каб даведацца, ці варта разглядаць кубінскі кірунак для адпачынку ў святле апошніх навін.

Са слоў кансультанта кампаніі «Ваяжтур», у курортных раёнах Кубы сітуацыя спакойная. Ніякіх папярэджанняў ці забарон ад партнёраў і афіцыйных службаў гэты тураператар не атрымліваў. Але калі адсутнасць электрычнасці створыць турыстам праблемы, то ўрэгулёўваць іх давядзецца самастойна.

- У выпадку адключэння святла эвакуацыйныя рэйсы з Кубы не прадугледжаныя, вам давядзецца асобна набываць квіткі авіякампаній, якія ажыццяўляюць рэгулярныя пералёты, - распавёў кансультант. - Вядома, калі там увядуць ваеннае становішча або здарыцца яшчэ нешта сур'ёзнае, то на такія выпадкі ёсць пратаколы. Але гэта разглядаецца на іншым узроўні. Мы на гэта не ўплываем. Але для гэтага і няма ніякіх перадумоў. На Кубе сапраўды бываюць перабоі з электраэнэргіяй, але мы турыстам заўсёды рэкамендуем рэзерваваць добрыя гатэлі для зручнасці і камфорту.

Не валодаюць інфармацыяй аб праблемах на Кубе і ў кол-цэнтры найбуйнейшага сеткавага тураператара Tez Tour. Там прапануюць выбраць горад вылету - Менск або Маскву. Найбліжэйшая магчымая дата рэйса - 30 сакавіка.

- Ніякай інфармацыі наконт чагосьці такога крытычнага нам у кол-цэнтр не паступала, - сказала кансультантка. - Вы можаце паляцець хоць паслязаўтра, але ёсць прапановы на красавік і травень. Даступнае рэзерваванне на летнія месяцы.

Буйны міжнародны турыстычны аператар Coral Travel, які працуе на беларускім рынку, таксама гатовы адпраўляць турыстаў на Кубу. Праўда, вылеты магчымыя толькі з Масквы. Найбліжэйшая даступная дата - 31 сакавіка. Праблем з электрычнасцю і дэфіцытам прадуктаў і паліва кансультант Coral Travel раіць не баяцца.

- На Кубе часам бывае такое, але ўсе гатэлі працуюць, у іх свае сістэмы паставак электрычнасці і прадуктаў харчавання, - паведаміла спецыялістка кол-цэнтра. - Праблем з бяспекай таксама няма, можаце смела рэзерваваць.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках