28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Крокусе» ліквідавалі важнага вайсковага злачынцу РФ

У «Крокусе» ліквідавалі важнага вайсковага злачынцу РФ

Ён прыехаў з Украіны "ў адпачынак".

Пасля ранення, атрыманага падчас тэракту ў ГЦ «Крокус Сіці Хол», памёр палкоўнік спецназа ГРУ РФ Цімур Мяснікоў, які вярнуўся з Украіны. Аб гэтым піша расейскае выданне «Медиазона».

Са звестак выдання, якое спасылаецца на тэлеграм-канал выпускнікоў сувораўскай вучэльні і самарскае аддзяленне арганізацыі "Афіцэры Расеі", Мяснікоў атрымаў тры кулявыя раненні і пасля трох дзён назіранняў лекараў памёр.

Афіцэр спецназа Мяснікоў "вызначыўся" на ваеннай службе ў Косаве, Таджыкістане і Украіне. Апошнія два гады ён служыў у трэцяй брыгадзе спецыяльнага прызначэння Генштаба і ваяваў на Данбасе, а дадому вярнуўся за некалькі дзён да тэракту.

“Усяго некалькі дзён таму ён прыехаў у адпачынак да сям'і ў Маскву. І, трэба ж было такому здарыцца, надумаў з жонкай Палінай і сынам Русланам схадзіць у “Крокус” на канцэрт”, - напісаў кіраўнік згаданай арганізацыі Артур Маліванчук.

Паводле інсайдэрскай інфармацыі “Медыязоны”, палкоўнік Мяснікоў быў зарэгістраваны на службовым адрасе: Масква, вуліца Знаменка, 19. Менавіта там знаходзіцца будынак Генштаба.

Паводле апошніх звестак, ахвярамі тэракту ў “Крокус Сіці Холе” сталі 143 чалавекі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках